Агара́ () — у старажытных грэкаў назва народнага сходу і месца, дзе ён адбываўся. Агара займала цэнтральнае месца т. зв. ніжняга горада, які размяшчаўся пад узгоркам акропаля. Звычайна агара — цэнтральная гандлёвая плошча горада (у перыяд архаікі склалася стыхійна; у эпоху класікі і элінізму мела рэгулярную планіроўку), на якой знаходзіліся храмы, дзяржаўныя ўстановы, майстэрні і крамы.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Старажытная Грэцыя Катэгорыя:Архітэктура Старажытнай Грэцыі