Шлюз Нямнова — васямнаццаты шлюз на Аўгустоўскім канале (калі лічыць з боку Бебжы). Гэта трэці шлюз у Беларусі і апошні перад тым, як канал злучаецца з Нёманам. Пабудаваны ў 1828—1830 гадах Янам Паўлам Лялевелем. Першапачаткова гэта быў трохкамерны шлюз, але падчас рэканструкцыі, праведзенай у 2004—2006 гадах, была дададзна чацвертая камера з-за змяненняў, якія адбыліся ў рэчышчы ракі і ўмовах яе плыні. З'яўляецца самым вялікім шлюзам на канале.

Тэхнічныя асаблівасці Месцазнаходжанне: 101,2 км канала Перапад узроўняў: 9,80 м Даўжыня камер: 43,5 м Шырыня: 5,90 м Брамы: драўляныя Гады пабудовы: 1828—1830 Кіраўнік будоўлі: Ян Павел Лялевель

Літаратура

Катэгорыя:Аўгустоўскі канал