Партызанскі атрад «Артур» (спецатрад НКДБ СССР) — савецкае партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Аршанскага, Талачынскага, Лепельскага, Мінскага раёнаў і ў Мінску.

Гісторыя Атрад быў створаны летам 1943 года ў выніку аб’яднання трох атрадаў: «Артур» (камандзір І. Ф. Залатар), «Гром» (камандзір Ф. Ф. Азміцель), «Дапамога» (камандзір Б. Л. Галушкін).

Падрыўнікі атрада пусцілі пад адхон 24 варожыя эшалоны, знішчылі і пашкодзілі 23 паравозы, 56 аўтамашын, 21 танк, вывелі са строю папяровую фабрыку, паравозарамонтны цэх, склад запчастак да авіяматораў ў Барысаве, электрастанцыю і іншае. 3 ліпеня 1944 года атрад (больш за 300 чалавек) злучыўся з Чырвонай Арміяй. Азміцелю і Галушкіну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе