Партызанскі атрад «Гром» (спецатрад НКДБ СССР) — савецкае партызанскае падраздзяленне, якое ў 1943—44 гадах дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Мінскай вобласці.
Гісторыя Атрад (23 чалавекі) быў перапраўлены ў нямецкі тыл 20 мая 1943 года. Камандаваў атрадам Ф. Ф. Азміцель. Быў праведзены шэраг баявых аперацый: байцы пусцілі пад адхон 27 эшалонаў, знішчылі 45 аўтамашын, 6 танкаў, 14 трактараў, узарвалі 3 масты на аўтамагістралі Мінск — Масква, 8 складоў, 9 прадпрыемстваў, 15 разоў падрываўся падземны кабель сувязі «фронт — Берлін». У баях і засадах было знішчала каля 2,5 тысяч салдат і афіцэраў праціўніка. Атрадам дабываліся і перадаваліся камандаванню Чырвонай Арміі разведвальныя звесткі аб дыслакацыі ваенных аб’ектаў, перамяшчэнні войск праціўніка.
2 ліпеня 1944 года атрад злучыўся з часцямі Чырвонай Арміі. Камандзіру атрада Ф. Ф. Азміцелю было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна).
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе