Кіраўнічы ўлік — гэта інфармацыйная сістэма, мэтай якой з'яўляецца забеспячэнне менеджменту арганізацыі неабходнай інфармацыяй для мэт кіравання. Інфармацыйная падтрымка кіраўнічага ўліку ажыццяўляецца ў трох ключавых сферах: планаванне, кантроль, прыняцце кіраўнічых рашэнняўУправленческий учет : учеб.-метод. пособие / Л. В. Пашковская. — 4-е изд., перераб. и доп. — Минск : БГЭУ, 2018. — 119 с. ISBN 978-985-564-190-3..

Калі бухгалтарскі ўлік у першую чаргу арыентаваны на знешнюю справаздачнасць (дзяржаўныя органы, падатковая служба, інвестары, крэдыторы), то кіраўнічы ўлік ствараецца выключна для кіраўніцтва арганізацыі.

Сутнасць Асноўным аб’ектам бухгалтарскага кіраўнічага ўліку з’яўляюцца:

гаспадарчыя аперацыі;

рэсурсы для вытворчасці; даходы, выдаткі, страты; усе філіялы, для якіх праводзіцца персанальны аналіз.

Кіраўнічы ўлік дазваляе:

планаваць дзейнасць арганізацыі з дапамогай бюджэтавання; кантраляваць і скарачаць выдаткі і страты; высветліць, дзе фактычныя паказчыкі дзейнасці не адпавядаюць планавым; аналізаваць дзейнасць арганізацыі ў цэлым і ў асобных падраздзяленнях.

Таксама кіраўнічы ўлік дазваляе даведацца:

пра колькасць запасаў на складзе; пра рэальны прыбытак за мінусам усіх выдаткаў; пра сабекошт прадукту або паслугі; пра абгрунтаванасць адпускной цаны; пра рэсурсы арганізацыі, якія можна інвеставаць у развіццё.

Крыніцы

Катэгорыя:Бухгалтарскі ўлік Катэгорыя:Фінансы