Сінагога на вуліцы Дзяржынскага ў Бабруйску — адна з некалькіх дзясяткаў сінагог, якія дзейнічалі ў горадзе Бабруйску Магілёўскай вобласці Беларусі. Будынак захаваўся да нашага часу, у ім размяшчаецца дзіцяча-юнацкі цэнтр.
Гісторыя Сінагога была ўзведзена ў канцы XIX – пачатку XX ст. У савецкі час выкарыстоўвалася не па прызначэнні. У ёй размясцілі турму Міністэрства дзяржбяспекі, а пазней — дзіцяча-юнацкі цэнтр падарожжаў і краязнаўства «Бабраня».
Крыніцы
Катэгорыя:Сінагогі Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Бабруйска Катэгорыя:Бабруйск