Іван Грозны — савецкі мастацкі гістарычны фільм — біяграфія, апошняя карціна кінарэжысёра Сяргея Эйзенштэйна, над якой ён працаваў у 1940-я гады.

Складаецца з дзвюх серый: першая выйшла на экраны ў 1945 годзе, другая — у 1958 годзе.

Таксама захаваліся фрагменты планаванай трэцяй серыі гэтага фільма, якая была пакінута няскончанай.

Сюжэт Складаецца з дзвюх серый: першая выйшла на экраны ў 1945 годзе, другая — у 1958 годзе.

Першая серыя пачынаецца з вянчання на царства Вялікага князя маскоўскага і ўсяе Русі Івана Васільевіча, які абвяшчае сябе царом і выступае з прамовай аб неабходнасці абараніць Масковію ад унутраных і знешніх ворагаў, якія не жадаюць бачыць яе вялікай дзяржавай. Так пачынаецца праўленне новага цара, якога пазней стануць называць Іванам Грозным.

У ролях Мікалай Чаркасаў — цар Іван Грозны Міхаіл Жараў — Малюта Скуратаў, апрычнік Амвросій Бучма — Аляксей Басманаў, апрычнік Міхаіл Кузняцоў — Фёдар Басманаў, апрычнік, сын Аляксея Басманава Серафіма Бірман — Ефрасіння Старыцкая Павел Кадачнікаў — Уладзімір Андрэевіч, сын Ефрасінні Старыцкай (1-я, 2-я серыі) / халдзей у «Пячным дзействе» (2-я серыя) / Яўстафій Калычоў, царскі духоўнік (3-я серыя, якая не захавалася) Аляксандр Мгеброў — Пімен, архіепіскап Наўгародскі Андрэй Абрыкосаў — баярын Фёдар Калычоў, у далейшым мітрапаліт Маскоўскі Філіп Міхаіл Названаў — князь Андрэй Міхайлавіч Курбскі Людміла Цалікоўская — Анастасія Раманаўна, царыца (1-я серыя) Уладзімір Балашоў — 1) Пётр Валынец; 2) адзін з хлопчыкаў у «Пячным дзействе» (2-я серыя) Павел Масальскі — Жыгімонт, кароль польскі Ада Войцік — Алена Глінская, маці цара («Пралог», «Дзяцінства Івана») Усевалад Пудоўкін — Нікола Вялікі Каўпак, юродзівы Максім Міхайлаў — протадыякан Эрык Пыр’еў — Іван Васільевіч у дзяцінстве («Пралог», «Дзяцінства Івана») Сяргей Сталяроў — Іван Целяпнёў-Абаленскі (матэрыял захаваўся, але ў фільм не трапіў) Клаўдзія Палавікова — Ефрасіння Старыцкая (у «Пралогу», «Дзяцінстве Івана» — матэрыял захаваўся, але ў фільм не трапіў) Ірына Валадко — дама пры двары Жыгімонта Вячаслаў Гасцінскі — пасол Жыгімонта Канстанцін Сарокін — Пушкар Анель Судакевіч — дама пры двары Жыгімонта Сямён Цімашэнка — лівонскі пасол Уладзімір Уральскі — мітрапаліт Георгій Гумілеўскі — 1) Турунтай-Пронскі; 2) пушкар Фама Міхаіл Ром — Лізавета Цюдор (3-я серыя, матэрыял захаваўся, але ў фільм не трапіў) Уладзімір Зельдзін — малады сакратар лівонскага пасла (1-я серыя, няма ў тытрах) Георгій Віцын — апрычнік (няма ў тытрах)

Цікавыя факты У 1973 годзе касцюм Івана Грознага быў выкарыстаны ў фільме «Іван Васілевіч мяняе прафесію».

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы СССР Катэгорыя:Фільмы студыі «Масфільм» Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі СССР Катэгорыя:Гістарычныя фільмы пра XVI стагоддзе Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы СССР