Тарас Мікалаевіч Паражняк (, Тэрніўка — , Мінск) — украінскі і беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі БеларусьПаражняк Тарас Мікалаевіч / Беларусь у асобах і падзеях з 1996 года.

Біяграфія Нарадзіўся 9 сакавіка 1924 года ў вёсцы Тэрнаўцы (цяпер Чаркаскі раён, Чаркаская вобласць, Украіна). Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Ваяваў у артылерыі, меў воінскае званне лейтэнанта. Быў узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I (6 красавіка 1985 г.) і II (6 лістапада 1947 г.) ступеняўПорожняк Тарас Николаевич / Память народа..

У 1949 годзе скончыў Маскоўскі інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва, дзе вучыўся, сярод іншых, у Уладзіміра Фаворскага і Веры Мухінай . Дысертацыя — фарфоравая ваза «Маладая гвардыя Краснадона» (роспіс, зроблены з пераліўной фарбай)Минский художник Порожняк Тарас Николаевич / Соцреализм. Киевский клуб коллекционеров .

У 1949—1965 гадах выкладаў у Львоўскім інстытуце прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва. Сярод студэнтаў: Юрый Амбіцкі, Іван Віцко, Барыс Гарбалюк, Іван Зарыцкі, Ася Зельдыч, Васіль Кандрацюк, Юрый Лабанаў, Пятро Марковіч, Іван Тамчук, Зіновій Флінта, Ала Чыстаганава. Быў членам КПСС з 1960 года.

З 1965 года выкладаў у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.

Памёр 12 лютага 2017 г.

Творчасць Мастак шкла і керамікі. Сярод твораў: Дэкаратыўная ваза «Дружба» (фарфор); Дэкаратыўная скульптура «Сцяганосец» (бісквіт); Дэкаратыўнае блюда «Пераяслаўская рада»; Ваза для падлогі «Сілуэт» (шамот, солі, метал); Тэматычнае керамічнае пано «Партызаны» (1967); Серыя дэкаратыўных пластын для Беларускага павільёна ў Плоўдзіве (Балгарыя, 1968); Тэматычнае пано «Трубач» (1968); Шамот «Абаронцы Брэсцкай крэпасці» (1970). </div> Удзельнічаў у мастацкіх выставах з 1951 года.

Заўвагі

Літаратура

Паражняк Тарас Мікалаевіч // Энцыклапедыя беларускай літаратуры і мастацтва: у 5 т. Мінск, 1987. Том 4. С. 176. Паражняк Тарас Мікалаевіч // Беларускі саюз мастакоў : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1998. С. 417.

Паражняк Тарас Мікалаевіч // Рэспубліка Беларусь: энцыклапедыя: у 7 тамах. Мінск, 2008. Том 6. С. 205—206. Паражняк Тарас Мікалаевіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. Мінск, 2010. Том 6. С. 134—135. Катэгорыя:Мастакі па шкле Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені Катэгорыя:Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Памерлі ў 2017 годзе Катэгорыя:Памерлі 12 лютага Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1924 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 9 сакавіка Катэгорыя:Мастакі паводле алфавіта