«Новости Бобруйска» (таксама «Бабруйск Інфо») — рэгіянальнае рускамоўнае інтэрнэт-медыя з Бабруйска. Сайт размяшчае матэрыялы пра культурнае, спартыўнае, сацыяльнае і іншае жыццё горада, Бабруйскага рэгіёна і Беларусі, звесткі пра злачынствы, здарэнні, а таксама мае рубрыкі з карыснай і пазнавальнай інфармацыяй. Акрамя таго, на сайце прадстаўлены найважнейшыя сусветныя навіны.
Вясной 2025 года, па інфармацыі Агульнанацыянальнага тэлебачання (АНТ), прайшлі допыты рэдактараў рэгіянальных выданняў: Валянціна Сысоя з газеты «Вечерний Бобруйск», Анатоля Санаценкі з партала Babruisk.info, Уладзіміра Скрабатуна з газеты «Вольнае Глыбокае» і Галіны Буднай з газеты «Узгорак», якія былі абвінавачаны ў тым, што яны атрымлівалі грошы ад пасольства Германіі «за артыкулы рэкламнага характару, якія праслаўляюць нібыта цудоўную Германію».
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Беларускія інтэрнэт-СМІ Катэгорыя:Сродкі масавай інфармацыі Бабруйска