Альбер Лондр (, —) — французскі журналіст і пісьменнік, майстар нарысавага жанру.

Біяграфія Нарадзіўся 1 лістапада 1882 года ў Вішы. Пасля заканчэння ліцэя спрабаваў розныя прафесіі ў Ліёне, затым пераехаў у Парыж.

Яшчэ ў вершаваны перыяд творчасці перыядычна пісаў нататкі для парыжскіх газет, а ў 1906 годзе стаў пастаянным журналістам «Le Matin», які асвятляў працу Нацыянальнага сходу. Яго першым фотанарысам стаў матэпыял аб наступствах артылерыйскіх бамбёжак Рэймса ў верасні 1914 года.

Лондр хацеў ахапіць рэпартажамі краіны на паўднёвым усходзе, але кіраўніцтва «Le Matin» яго ідэі не падтрымала.

У 1922 годзе Лондр адправіўся на Далёкі Усход. Яго слава расла, а рэпартажы і нарысы пачыналі выходзіць у Францыі асобнымі зборнікамі.

Загінуў 16 мая 1932 года разам з яшчэ 53 пасажырамі пры пажары на параходзе «Жорж Філіпар» каля берагоў Емена пры вяртанні ў Францыю з чарговай камандзіроўкі.

Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі