Падзеі Студзень

1 студзеня: Да Еўрапейскага Саюза далучыліся Балгарыя і Румынія. Славенія змяніла сваю нацыянальную валюту на еўра. 12 студзеня: Уведзена ў эксплуатацыю Салігорская ГЭС.

Люты 10 лютага: «Мюнхенская прамова» Уладзіміра Пуціна. 14 лютага: Гурбангулы Бердымухамедаў заступіў на пасаду Прэзідэнта Туркменістана.

Сакавік

1 сакавіка: Стартаваў Міжнародны палярны год. 4 сакавіка: Ва Уагадугу (Буркіна-Фасо) падпісана мірнае пагадненне, якое завяршыла Першую Івуарыйскую вайну. 7 сакавіка: Закарпацкая абласная рада пастанавіла прызнаць руснакоў карэннай нацыянальнасцю Закарпацця. 9 сакавіка: У Самалі збіты самалёт Іл-76 беларускай авіякампаніі «Трансавіяэкспарт». 27 сакавіка: Беларуская Вікіпедыя (тарашкевіца) перанесена на адрас be-x-old.wikipedia.org, Беларуская Вікіпедыя ў афіцыйнай арфаграфіі заняла дамен be.wikipedia.org. 29 сакавіка: Выпуск версіі 2.2 праграмнага пакета OpenOffice.org.

Красавік 3 красавіка: У Францыі цягнік TGV устанавіў сусветы рэкорд хуткасці для цягнікоў, роўны 574,8 км/г. 10 красавіка: Латвія ўсталявала дыпламатычныя зносіны з Руандай. 15 красавіка: Гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў новазбудаваны касцёл Божай Міласэрнасці (Ліда). 23 красавіка: Утвораны беларускамоўны канал спадарожнікавага тэлебачання «Белсат».

Май 6 мая: Прэзідэнтам Францыі абраны Нікаля Сарказі. 12 мая: Марыя Шэрыфавіч стала пераможцай песеннага конкурсу «Еўрабачанне» з песняй «Малітва». 14 мая: Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь надаў гербу «Пагоня» статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. 17 мая: Падпісанне Акта аб кананічных зносінах паміж Маскоўскім Патрыярхатам і Рускай праваслаўнай царквой за мяжой, уз’яднанне Рускай праваслаўнай царквы. 21 мая: У Грынвічы згарэў «Каці Сарк» (Cutty Sark), самы вядомы і апошні захаваны чайны кліпер.

Чэрвень 16 чэрвеня: у Светлагорску пачаліся першыя археалагічныя раскопкі 27 чэрвеня: Гордан Браўн стаў Прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі. Рада горада Гайнаўка (Польшча) прыняла закон аб выкарыстанні беларускай мовы як дапаможнай у мясцовай адміністрацыі. 29 чэрвеня: У ЗША паступіў у продаж першы iPhone.

Ліпень

7 ліпеня: Названы Новыя сем цудаў свету. 11 ліпеня: Ватыкан выступіў з заявай, у якой Рымскі прастол названы адзіным нашчадкам першапачатковай царквы, заснаванай Ісусам Хрыстом. 15 ліпеня: Адбылася ўрачыстая каранацыя абраза Маці Божай Гудагайскай папскімі каронамі. 20 ліпеня: Адкрылася «Басовішча—2007». 24 ліпеня: Прэзідэнтам Албаніі стаў Бамір Топі. 31 ліпеня: Пачалася міратворчая аперацыя ААН і Афрыканскага Саюза ў Дарфуры.

Жнівень 15 жніўня: Землетрасенне ў Перу.

Верасень 30 верасня: Парламенцкія выбары ва Украіне.

Кастрычнік 18 кастрычніка: Беназір Бхута вярнулася ў Пакістан пасля васьмігадовай высылкі, у Карачы на шляху яе картэжа здзейснены тэракт.

Лістапад 5 лістапада: Выйшла першая дыстрыбуцыя аперацыйнай сістэмы Android. 16 лістапада: Дональд Туск стаў прэм’ер-міністрам Польшчы. 20 лістапада: Прайшла прэзентацыя першага беларускамоўнага альбому гурту «J:морс» «Адлегласць». 23 лістапада: Мінскай вобласці нададзены герб і сцяг.

Снежань 2 снежня: Выбары ў Дзяржаўную Думу Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі. 13 снежня: Крысціна Фернандэс дэ Кіршнер заступіла на пасаду Прэзідэнта Аргенціны. 13 снежня: Пачатак мараторыю на ўдзел Расіі ў Дагаворы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе. На саміце Еўрасаюза падпісаны Лісабонскі дагавор. 18 снежня: Юлія Цімашэнка заняла пасаду Прэм’ер-міністра Украіны. 21 снежня: Венгрыя, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Славакія, Славенія, Чэхія і Эстонія далучыліся да краінаў-удзельніц Шэнгенскай зоны. 23 снежня: Прынята рашэнне аб скасаванні манархіі ў Непале.

Нарадзіліся

Памерлі 28 лютага: Генадзь Васілевіч Шкуратаў, беларускі акцёр 26 сакавіка: Міхаіл Ульянаў, рускі акцёр і мастацкі кіраўнік Тэатра імя Вахтангава 20 красавіка: Гай Пікарда, брытанскі даследчык беларускай культуры (нар. 20.7.1931) 23 красавіка: Барыс Ельцын, першы прэзідэнт Расіі 27 красавіка: Мсціслаў Растраповіч, выдатны віяланчэліст, дырыжор, праваабаронца (нар. 27.3.1927) 28 красавіка: Карл Фрыдрых фон Вайцзекер, нямецкі фізік і філосаф (нар. 28.6.1912) 30 красавіка: Грэгары Лемаршаль, французскі спявак 16 мая: Аляксандр Сільвановіч, дзеяч беларускай эміграцыі 25 мая: Уладзімір Каткоўскі, вядомы карыстальнік беларускага Сеціва 14 чэрвеня: Курт Вальдхайм, аўстрыйскі дыпламат і палітык, 4-ы Генеральны сакратар ААН (нар. 21.12.1918) 6 верасня: Лучана Павароці, італьянскі спявак (нар. 1935) 22 верасня: Марсель Марсо, французскі акцёр-мім 16 кастрычніка: Дэбора Кер, брытанская актрыса 25 кастрычніка: Алан Джэймс Бол, англійскі футбаліст (нар. 12.5.1945) 19 лістапада: Язэп Сажыч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, у 1982—1997 старшыня Рады БНР (нар. 5.9.1917) 22 лістапада: Марыс Бежар, французскі харэограф 27 снежня: у выніку тэракта загінула Беназір Бхута, былы прэм’ер-міністр Пакістана