Ірына Анатолеўна Ліксо (,  — , ) — расійская актрыса тэатра і кіно.

Біяграфія Ірына Ліксо нарадзілася 14 красавіка 1920 года. Скончыла тэатральнае вучылішча імя Шчэпкіна ў 1942 годзе. Граць у спектаклях Малога тэатра пачала яшчэ студэнткай, у Чалябінску, куды тэатр быў эвакуіраваны.

Пасля заканчэння вучылішча была прынята ў трупу Малога тэатра, у якім праслужыла больш за 60 гадоў.

У 2005 годзе Ірына Ліксо была ўзнагароджана ордэнам «За заслугі перад Айчынай» IV ступені «за вялікі ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва і шматгадовую творчую дзейнасць».

Памерла Ірына Анатольеўна 4 красавіка 2009 года, пахаваная на Новадзявочых могілках.

Катэгорыя:Актрысы Расіі