1 рубель (адзін рубель) — намінал банкноты афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, якая выкарыстоўвалася ў якасці законнага плацежнага сродку з 1992 па 2003 год.

Гісторыя

1992 25 траўня 1992 у абарачэнне была ўведзена першая беларуская купюра наміналам 1 рубель. На яе пярэднім баку размяшчаўся малюнак зайца, які бяжыць. Дзякуючы гэтаму першыя беларускія рублі атрымалі народную назву «зайчыкі». Ідэя такога дызайну нарадзілася па матывах галандскіх гульдэнаў, а выявы жывёл былі ўзятыя мастаком Канстанцінам Хацяноўскім з энцыклапедыі «Звяры і птушкі нашай краіны» (1957)Полина Конога. Сага о рубле (руск.). 25.by. Издательский дом «Беларусь сегодня»..

На адваротным баку купюры размяшчаўся герб «Пагоня» і лічбавае абазначэнне наміналу. 1 студзеня 2001 года гэта банкнота была выведзена з абарачэння.

Гэтыя плацежныя сродкі паступова замянілі сабой карткі спажыўца. Абменны курс савецкага рубля да «зайчыка» быў 1 да 10. Гэта значыць, што за 1 беларускі рубель трэба было аддаць 10 савецкіх.

2000 1 студзеня 2000 у абарачэнне была ўведзена купюра наміналам у 1 рубель новага ўзору. На яе пярэднім баку размяшчаўся малюнак будынка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. На адваротным баку купюры на месцы, дзе да гэтага была «Пагоня» — лічбавае абазначэнне наміналу. Банкнота была выведзена з абарачэння 1 студзеня 2003.

Гл. таксама

1 рубель (манета) Беларускі рубель Беларускі талер

Крыніцы

Катэгорыя:Банкноты Беларусі Катэгорыя:1992 год у Беларусі