Мікалай Аляксеевіч Аўчыннікаў (, г. Карачаў, цяпер Бранская вобласць, Расія — ) — беларускі мастак.

Біяграфія Нарадзіўся года ў горадзе Карачаў, цяпер Бранская вобласць Расіі. У прафесійнае мастацтва прыйшоў з самадзейнасці. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у мастацкіх выставах з 1940 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1960 года.

Памёр года.

Творчасць Працаваў у жанрах шматфігурнай кампазіцыі, пейзажа і нацюрморта. Сярод асноўных палотнаў — «Ліст да родных», «З зямлянак у новыя дамы», «Там немцы», «Подзвіг Івана Цубы», «Юныя патрыёты», «Вернасць баявому сцягу», «Стаяць насмерць», «На заданне», «Сустрэча славутых кіраўнікоў-партызан і падпольшчыкаў», «Берлін. 1945 год», «Трактарысты», «Лясная дарога».

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Брэсцкім краязнаўчым музеі, а таксама ў фондах БСМ.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны