Літоўскі манетны двор — адзінае прадпрыемства ў Літве, якое займаецца чаканкай манет і дакладнай металаапрацоўкай. Заснавана ў 1990. Знаходзіцца ў Вільні.

Гісторыя Літоўскі манетны двор быў заснаваны ў выглядзе ўнітарнага дзяржаўнага прадпрыемства 10 снежня 1990. У 2005 стаў закрытым акцыянерным таварыствам, усе акцыі якога належаць дзяржаве, але кіруе ім Банк Літвы. Лічыцца, што прадпрыемства працягвае традыцыі чаканкі манет часоў ВКЛ.

Літоўскі манетны двор займаўся выпускам літаў, працягвае выпускай памятныя і юбілейныя манеты, дзяржаўныя ўзнагароды і знакі адрознення.

24 ліпеня 2015 пачаў масавую чаканку літоўскіх еўраманет.

Супрацоўніцтва з Беларуссю і іншымі краінамі Літоўскі манетны двор з 2001 года чаканіць манеты для банкаў Арменіі і БеларусіНовые белорусские деньги сделаны в Евросоюзе. naviny.by (10 лістапада 2015). Праверана 15 чэрвеня 2025.. Тут былі выраблены беларускія капейкі, якія былі ўведзены ў абарот пасля дэнамінацыі 2016 года.

У 2007 годзе ў Літве былі адчаканены першыя манеты для банка Кыргызстана.

У 2010 — прэзідэнцкі ордэн для Грузіі.

Крыніцы

Катэгорыя:Манеты Беларусі Катэгорыя:Літва