Валянціна Мікалаеўна Буціна (нар. , в. Радзівонішкі, Гродзенская вобласць) — беларуская мастачка, працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, спецыялізуецца на кераміцы.
Біяграфія Нарадзілася года ў вёсцы Радзівонішкі Гродзенскай вобласці. Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1976 годзе. Вучылася ў М. Бяляева. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1975 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1984 года. Жыве ў горадзе Барысаве.
Творчасць Працяглы час працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у асноўным у кераміцы. Сярод асноўных твораў — рэльефы для сталовай гасцініцы «Кастрычніцкая» і «Поры года» для банкетнай залы гасцініцы «Планета» ў горадзе Мінску (у суаўтарстве з А. Дзятлавай), пано «Свята ўраджаю» для Палаца культуры калгаса «Перамога» (Мінская вобласць).
Аўтарка дэкаратыўнай пластыкі: «Звяры», «Юнацтва», «Зімовыя эцюды», «Хлеб», вазаў «Зіма», «Вясна», скульптур «Восень», «Спякотным сенакосным днём», «Дзень нараджэння Кацярыны». Творы знаходзяцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі Катэгорыя:Мастакі-керамісты Беларусі