Адзі Шамір (‎, нар. ,The Emergence of Complexity in Mathematics, Physics, Chemistry and Biology: Proceedings, Plenary Session of the Pontifical Academy of Sciences, 27-31 October 1992 , Ізраіль) — ізраільскі крыптолаг і вынаходнік. Адзін з вынаходнікаў (RSA) (разам з і ), (разам з і ) і дыферэнцыяльнага крыптааналіза, зрабіў вялікі ўклад у галіне крыптаграфіі і інфарматыкі.Адзі Шамір на DBLP Bibliography Server

Прафесар інфарматыкі і прыкладной матэматыкі ў інстытуце Вейцмана, лаўрэат прэміі Цьюрынга. Член НАН Ізраіля (1998), замежны член НАН ЗША (2005), Французскай акадэміі навук (2015), Лонданскага каралеўскага таварыства (2018) і Амерыканскага філасофскага таварыства (2019).

Біяграфія Адзі Шамір нарадзіўся ў Тэль-Авіве. Атрымаў ступень бакалаўра навук (BSc) па матэматыцы ў Тэль-Авіўскім універсітэце ў 1973 годзе і ступень магістра (MSc) і доктара навук (PhD) па інфарматыцы ў Інстытуце Вейцмана ў 1975 і 1977 гадах адпаведна. Adi Shamir at the Mathematics Genealogy Project Правёў год у якасці постдактаранта ва Уорыкскім універсітэце, з 1977 па 1980 год займаўся даследаваннямі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце.

У 1980 годзе Адзі Шамір вярнуўся ў Ізраіль і пачаў працаваць на факультэце матэматыкі і інфарматыкі ў Інстытуце Вейцмана. З 2006 года з’яўляецца запрошаным прафесарам у ў Парыжы.

Навуковая дзейнасць У 1979 годзе Адзі Шамірам была распрацавана , матэматычны метад для разбіцця нейкага «сакрэта» на некалькі «удзельнікаў» для наступнай рэканструкцыі. У 1986 годзе Шамір удзельнічаў у распрацоўцы пратакола аўтэнтыфікацыі, названага пасля . Разам са сваім вучнем Элі Біхамам Шамір распрацаваў дыферэнцыяльны крыптааналіз, метад атакі на блокавыя шыфры. Пазней высветлілася, што дыферэнцыяльны крыптааналіз быў ужо вядомы — і трымаўся ў сакрэце — як IBM (subscription required), так і Агенцтвам нацыянальнай бяспекі.

Шамір таксама зрабіў уклад у інфарматыку па-за межамі крыптаграфіі, напрыклад, знайшоў першы алгарытм лінейнага часу для 2-выканальнасці. і паказаў эквівалентнасць класаў складанасці PSPACE і IP.

Узнагароды

1983 — Прэмія Эрдзёша 1986 — 1987 — Прэмія Вейцмана за даследаванні ў галіне дакладных навук 1990 — UAP Scientific Prize 1992 — Залаты медаль Пія XI 1994 — Прэмія Ротшыльда 1996 — Прэмія КанелакісаACM Award Citation / Adi Shamir 2000 — Прэмія ў галіне камп’ютараў і камунікацый імя Кодзі Кобаясі 2002 — Прэмія Цьюрынга, «за ўнікальны ўклад па павелічэнні практычнай карысці сістэм шыфравання з адкрытым ключом» 2008 — Дзяржаўная прэмія Ізраіля 2008 — Прэмія Акава 2009 — C&C Prize 2012 — Вялікі медаль Французскай акадэміі навук 2017 — Прэмія Японіі 2017 — BBVA Foundation Frontiers of Knowledge Award 2024 — Прэмія Вольфа па матэматыцы за фундаментальны ўклад у матэматычную крыптаграфію 2025 — Прэмія Леўчына за ўклад у крыптаграфію рэальнага свету

Крыніцы

Спасылкі

Сайт прафесара Шаміра пры інстытуце Вейцмана Crypt-OpenSSL-RSA — бясплатны XS Perl модуль з базавай функцыянальнасцю RSA, Ian Robertson