Лаўрас Белініс (; нар. 30 чэрвеня 1957, Вільня) — літоўскі палітолаг і прафесар Універсітэта Вітаўта Вялікага ў Коўне. У сферу яго навуковых інтарэсаў уваходзіць аналіз палітычнага тэксту, выбарчых тэхналогій і палітычных камунікацый.
Біяграфія З 1976 па 1981 год Лаўрас Белініс вучыўся ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце, дзе вывучаў філасофіюLauras Bielinis. З 1983 па 1986 год ён быў аспірантам філасофскага факультэта МДУ. З 1986 па 1992 год Белініс працаваў асістэнтам на кафедры грамадскіх навук Віленскага ўніверсітэта. У 1991 годзе ён заснаваў часопіс «Паліталогія» () і быў яго галоўным рэдактарам да 2006 года. У 1992—1993 гадах Белініс быў адным з заснавальнікаў (). З 1994 года ён працуе выкладчыкам у Інстытуце міжнародных адносін і паліталогіі Віленскага ўніверсітэта, а таксама ў Клайпедскім універсітэце. У 1996 годзе яму была прысуджана ступень доктара сацыяльных навук.
Падчас прэзідэнцкіх выбараў у Літве ў 2002 годзе Белініс працаваў кансультантам кандыдата Артураса Паўлаўскаса, які заняў трэцяе месца з 8 % галасоў. У 2003 годзе ён стаў дырэктарам Беларускага інстытута. З 2006 па 2009 год Белініс быў дарадцам прэзідэнта Літвы Валдаса Адамкуса і кіраўніком яго групы па ўнутранай палітыкі і аналізу. З 2012 года - прафесар Універсітэта Вітаўта Вялікага ў Коўне.
Адзін з заснавальнікаў Літоўскай асацыяцыі палітолагаў. Заснавальнік часопіса «Agora. Politinių komunikacijų studijos».
Аўтар кніг «Уводзіны ў выбарчыя тэхналогіі», «Расія і СНД», «Анатомія прэзідэнцкіх выбараў: прэзідэнцкія выбары ў Літве ў 2002 г.», «Грамадства, улада і СМІ. Супярэчлівы камунікацыйны сімбіёз».
Бібліяграфія Rinkiminių technologijų įvadas. — Vilnius: Margi raštai, 2000. — 127 p. — Rusija ir NVS: metodinė medžiaga praktiniems studentų užsiėmimams . — Vilnius: Vilnius University Press, 2001. — 36 p. — Prezidento rinkimų anatomija: 2002 metų prezidento rinkimai Lietuvoje — Vilnius: Versus Aureus, 2003. — 207 p. — Politika kaip komunikacinis žaidimas — Vilnius: Vilnius University Press, 2004. — 188 p. — Visuomenė, valdžia ir žiniasklaida: prieštaringa komunikacinė simbiozė. — Vilnius: Eugrimas, 2005. — 127 p. — Lietuvos užsienio politikos Rytų kryptis: santykių su Rusijos Federacijos Kaliningrado sritimi, Baltarusija ir Ukraina perspektyva / , Lauras Bielinis, Vladas Sirutavičius, Inga Stanytė-Toločkienė. — Vilnius: Vilnius University Press, 2007. — 154 p. — Naujo politinio veikimo formos Lietuvoje: straipsnių rinkinys. — Vilnius: Vilnius University Press, 2010. — 139 p. — Prezidentė. — Vilnius: Knygius, 2011. — 165 p. — Prezidentė. Antra Knyga. — Vilnius: UAB Kitos Knygos, 2013. — 112 p. — Kairieji jaunahėgelininkiai: tarp romantizmo ir diktatūros. — Vilnius: Vytautas Magnus University, 2017. — 224 p. — Hibridinė komunikacija politikoje — Vilnius: Vytautas Magnus University, 2020. — 160 p. —
Крыніцы
Катэгорыя:Палітолагі Літвы