Аляксандр Іванавіч Мірончык (нар. , Мінск) — беларускі скульптар.
Біяграфія Нарадзіўся 17 студзеня 1954 года ў Мінску. У 1991 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. Бембеля, А. Анікейчыка і Г. Мурамцава.
Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1984 года. З 1993 года з’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў. Жыве і працуе ў Мінску.
Творчасць Аляксандр Мірончык працуе пераважна ў галіне станковай і манументальнай скульптуры. Сярод яго асноўных твораў — кампазіцыі «Dzieva Angelico», «Reincornation», «Зорнае неба без месяца», «Расстраляная песня», «Calamitas nulla Sola», «Fiat lux» і «Suum cuique».
Стварыў шэраг партрэтных мемарыяльных знакаў, сярод якіх — Рыгору Шырму (скрадзены), Якубу Коласу, Браніславу Тарашкевічу, Кастусю Каліноўскаму, Антону і Івану Луцкевічам — усе ў Вільні, а таксама Барысу Сачанку ў Мінску.
Творы Мірончыка захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі і ў Галерэі сучаснага мастацтва ў Катавіцах (Польшча).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Скульптары Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Скульптары Беларусі XXI стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Беларусі XXI стагоддзя Катэгорыя:Скульптары-манументалісты Беларусі