Шарль Азнавур (, ; , Парыж — ) — французскі -шансанье, аўтар песень, армянскага паходжання, пасол Арменіі ў Швейцарыі. Сапраўднае імя — Шахнур Вагінак Азнавуран ().
Часта сустракаецца крыху скажоны варыянт другога імя — Варынаг, з-за няслушнага французскага напісання — Varenagh. Быў адным з найпапулярных выканаўцаў у Францыі, а таксама далёка за яе межамі. З 5 мая 2009 года з’яўляўся паслом Арменіі ў Швейцарыі і сталым прадстаўніком краіны ў штаб-кватэры ААН.
Азнавур стварыў прыкладна 1000 песень, сыграў у 60 фільмах і прадаў больш за 100 млн дыскаў. Паводле сумеснага апытання часопіса «TIME» і CNN (1998), Азнавур прызнаны лепшым эстрадным выканаўцам XX стагоддзя. Пражываў у Швейцарыі, лічыў сябе армянінам і французам.
Біяграфія Бацькі — армянскія імігранты Міхаэль Азнавуран і Кнара Багдасаран — праехаўшы праз Еўропу, затрымаліся ў Парыжы ў чаканні візы ў ЗША. Тут, у парыжскім прадмесці Сен-Жэрмен-дэ-Прэ, і нарадзіўся Шахнур Вагінак Азнавуран, таму сям’я вырашыла застацца ў Францыі. Бацька Шарля спяваў у рэстаранах, намагаўся займацца прадпрымальніцтвам, дзеля чаго заснаваў уласны каўказскі рэстаран «Le Caucase», аднак вымушаны быў зачыніць яго ў 1930 годзе.
Ужо з ранніх гадоў бацькі прывучалі Шарля да сцэны, і ў дзевяцігадовым узросце ён кінуў школу і пачаў выступаць пад сцэнічным імем «Азнавур». Спачатку выконваў ролі ў п’есах, у 1936 годзе дэбютаваў у кіно. Падчас Другой сусветнай вайны Шарль працягваў выступы ў акупаваным Парыжы, дзякуючы чаму мог гадаваць сям’ю (бацька пайшоў добраахвотнікам на фронт).
У 1944 пачаў супрацоўніцтва з акцёрам П’ерам Рашэ, з гэтага часу пачынаюцца яго першыя спробы напісання і выканання песень. У 1946 годзе яго выступленне пачула Эдзіт Піяф, якая запрасіла яго разам з Рашэ ў супольны тур па Францыі і ЗША. У 1950 годзе, пасля таго, як П’ер Рашэ эміграваў у Канаду, Шарль пачаў выступаць сам пад псеўданімам Шарль Азнавур. У 1954 дабіўся першага поспеху як спявак, выканаўшы ў ЗША сваю песню «Маё жыццё».
Пасля выхаду на экраны фільма Франсуа Труфо «Страляйце ў піяніста» (1960), дзе Азнавур сыграў ролю піяніста кабарэ, ён стаў прызнаным і таленавітым кінаакцёрам.
У 1964 годзе ўпершыню выступіў з гастролямі ў Савецкім Саюзе. У 1970-я Азнавур меў пастаянныя выступы і замежныя гастролі. У 1973 годзе ў Лондане яго песня «Яна» была ўганараваная залатога, а пасля і платынавага дыску — узнагароды, якой ніколі дагэтуль не атрымлівалі французы.
Пасля Спітацкага землятрусу Азнавур заняўся дабрачыннай дзейнасцю дзеля дапамогі пацярпелым. У яго гонар названа плошча ў Ерэване, а ў найбольш пацярпелым ад землятрусу горадзе — Гюмры — пастаўлены помнік. Шарль Азнавур уваходзіць у Міжнародны савет павераных Фонду Арменіі, які сабраў больш за 150 млн долараў ЗША на гуманітарную дапамогу і аднаўленне інфраструктуры Арменіі. У 2004 годзе спявак атрымаў найвышэйшае званне Нацыянальныя героя, а ў 2008 — ганаровае грамадзянства Арменіі. У 2011 годзе ў Ерэване быў адкрыты музей Шарля Азнавура.
Асабістае жыццё Азнавур быў тройчы жанаты: з Мішленай Ругель (1946), Эвелін Плесі (1956) і Уляй Тэрсель (1967). Меў шэсць дзяцей: Сэду і Шарля ад першага шлюбу; Патрыка ад другога; дзецям ад трэцяга шлюбу надаў рускія імёны Каця, Міша і Коля. Пражывае ў швейцарскім Сен-Сульпі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Афіцыйны сайт Шарля Азнавура
Катэгорыя:Шансанье Катэгорыя:Нацыянальныя Героі Арменіі Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы Катэгорыя:Паэты Францыі Катэгорыя:Паслы Арменіі ў Швейцарыі Катэгорыя:Пастаянныя прадстаўнікі Арменіі пры ААН Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сезар» Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Гюмры