Завулак Бехцерава — завулак у Заводскім раёне Мінска. Названы ў гонар вядомага расійскага акадэміка ў 1971 г.Па звестках з сайта Адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска. Пачынаецца ад скрыжавання з аднайменнай вуліцай і ідзе ў тупік на ўсход 470 м. Забудова завулка складаецца з невысокіх прамысловых і адміністратыўных будынкаў, пераважна ўзведзеных з 1963 па 1985 гг.Завулак Бехцерава ў архітэктурнай базе Рhotobuildings

Славутасці Дом 5. Завод спецыяльнага абсталявання ЗАТ «Будэнерга». Дом 6. Жыллёвае рамонтна-эксплуатацыйнае аб’яднанне Заводскага раёна г. Мінска (пабудавана ў 1970-71 гг.). Дом 7А. ААТ «Белэнэргаабарона» (з 1968 па 2010 г. мінскае спецыялізаванае ўпраўленне «Белэнэргамантажізаляцыя», будынак узведзены ў пачатку 1960-х гг.Апісанне аб’екта ў Рhotobuildings). Дом 10. Першапачаткова — прамысловы камбінат Сталінскага раёна. З 1959 г. — фабрыка дзіцячай цацкі ўпраўлення мясцовай прамысловасці Мінгарвыканкама (з 1966 г. — Мінская фабрыка металічных цацак вытворчага аб’яднання па выпуску цацак «Мір», з 1993 г. — ААТ «Актамір»Апісанне аб’екта ў Рhotobuildings). Дом 12. ААТ «Белцеплаізаляцыя» (узведзены ў 1984-85 гг.)

Крыніцы

Спасылкі

Завулак Бехцерава ў базе Геадзэн Завулак Бехцерава на АТО.ВУ Завулак Бехцерава ў архітэктурнай базе Рhotobuildings

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)