Навукова-даследчы інстытут тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання (НДІ ТПДК) — структурнае падраздзяленне Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Інстытут вядзе навуковую, навукова-метадычную, аналітычную, кансультацыйную і іншую дзейнасць, накіраваную на выкананне задач Акадэміі кіравання і забеспячэнне дзейнасці Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у межах заканадаўства. Размяшчаецца ў Мінску па адрасе Маскоўская вуліца, 17.
Гісторыя 3 сакавіка 1994 года загадам рэктара № 89-ОД у структуры Акадэміі кіравання пры Савеце Міністраў Беларусі быў створаны Рэспубліканскі навукова-даследчы і метадычны цэнтр праблем персаналу кіравання.
26 чэрвеня 1995 года, у сувязі з пераўтварэннем навучальнай установы ў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, гэты цэнтр атрымаў новую назву — Навукова-даследчы цэнтр кіравання эканомікай і кадравай палітыкі. У 2000 годзе пераўтвораны ў Навукова-даследчы інстытут тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання.
Структура Цэнтр даследаванняў дзяржаўнага кіравання і грамадскага развіцця Ажыццяўляе даследаванні і распрацоўку рэкамендацый па пытаннях грамадскага развіцця, ідэалагічнай працы і ўдасканалення сістэмы дзяржаўнага кіравання.
Цэнтр даследаванняў дзяржаўнай кадравай палітыкі Вядзе даследаванні ў сферы дзяржаўнай кадравай палітыкі і дзяржаўнай службы, у тым ліку правядзенне сацыялагічных даследаванняў, распрацоўку рэкамендацый і кансультацый.
Паўнамоцтвы НДІ тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання акрэдытаваны ў Камісіі па пытаннях грамадскай думкі пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і мае права праводзіць апытанні грамадскай думкі, у тым ліку па пытаннях рэферэндумаў, выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, а таксама грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне.
Дзейнасць Інстытут выконвае навукова-даследчыя работы па заказе Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у тым ліку: «Удасканаленне сістэмы ідэалагічнай работы ў ўмовах адкрытага інфармацыйнага грамадства» (2020); «Распрацаваць комплекс мер, накіраваных на кансалідацыю беларускага грамадства» (2021); «Распрацаваць комплекс мер па рэалізацыі сацыяльнага патэнцыялу моладзі для ўмацавання грамадска-палітычнай стабільнасці ў Рэспубліцы Беларусь» (2022–2023); «Распрацаваць прапановы па ўдасканаленні работы з кадрамі і інфармацыйнай дзейнасці дзяржаўных органаў» (2024–2025).
Атрыманыя вынікі праходзяць апрабацыю на базе інавацыйнай пляцоўкі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і іншых дзяржаўных органаў.
Навукова-метадычнае і інфармацыйна-аналітычнае забеспячэнне падрыхтоўка матэрыялаў да адзіных дзён інфармавання насельніцтва; вядзенне банка даных «Ідэалагічная праца» ў інфармацыйна-пошукавай сістэме «ЭТАЛОН-ONLINE»; падрыхтоўка аналітычных матэрыялаў па пытаннях грамадска-палітычнага развіцця і кадравага забеспячэння; правядзенне сацыялагічных даследаванняў.
Кіраўніцтва Марыяна Акіндзінаўна Шчоткіна — дырэктар Надзея Міхайлаўна Юрашэвіч — намесніца дырэктара Алег Віктаравіч Яфрэмаў — начальнік Цэнтра даследаванняў дзяржаўнага кіравання і грамадскага развіцця Марыя Рыгораўна Семерыкова — начальніца Цэнтра даследаванняў дзяржаўнай кадравай палітыкі
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйная старонка інстытута
Катэгорыя:Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь