Іван Давыдавіч Буяк (нар. , в. Старая Арэхаўка — ?) — беларускі педагог, удзельнік партызанскага руху ў час вайны. Заслужаны настаўнік БССР (1960).

Біяграфія Нарадзіўся ў 1920 годзе ў вёсцы Старая Арэхаўка. У 1939—1941 гг. быў дырэктарам Хрыпялёўскай няпоўнай сярэдняй школы ў Магілёўскім раёне. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху на Клічаўшчыне.

У 1944—1981 гг. працаваў намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, дырэктарам і настаўнікам Нясяцкай сярэдняй школы.

Узнагароды Ганараваны званнем Заслужанага настаўніка БССР (1960).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Заслужаныя настаўнікі Клічаўшчыны // Клічаўскі краязнаўчы музей

Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Клічаўскім раёне