Берды́ Кербаба́еў, поўнае імя Берды Мурадавіч Кербабаеў (; ) — туркменскі савецкі пісьменнік. Народны пісьменнік Туркменскай ССР (1967). Акадэмік АН Туркменскай ССР (1951). Герой Сацыялістычнай Працы (1969). Лаўрэат дзвюх Сталінскіх прэмій (1948, 1951).

Біяграфія Нарадзіўся 3 (15) сакавіка 1894 года ў сялянскай сям’і.

Да 1917 года вучыўся ў аульнай школе (мектэбе), затым — у Бухарскім медрэсэ. Удзельнічаў у басмацкім руху (атрад Эзіз-хана Чапыка). У маі 1919 года перайшоў на бок РККА. У гады Грамадзянскай вайны служыў супрацоўнікам палітаддзела Закаспійскага фронта. У 1919—1924 гадах працаваў інструктарам павятовай і загадчыкам валаснога аддзела народнай асветы, старшынёй валаснога выканкама. У 1927—1928 гадах вучыўся ў ленінградскім Інстытуце ўсходазнаўства. У 1924—1934 годах — на рэдактарскай працы (у газеце «Туркменістан» (), у часопісе «Молат» (), у Дзяржвыдаце Туркменіі). Член УКП(б) з 1948 года. У 1934—1936 гадах быў начальнікам упраўлення навукі пры Наркамасветы Туркменскай ССР. У 1942—1950 гадах — старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Туркменскай ССР, пазней быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Туркменскай ССР, членам Камітэта па Сталінскіх прэміях.

Памёр 23 ліпеня 1974 года. Пахаваны ў Ашгабаце на Ватуцінскіх могілках.

Творчасць Літаратурнай дзейнасцю займаўся з 1923 года. За гэты перыяд апублікаваў звыш 30 твораў розных жанраў: некалькі п’ес, оперныя лібрэта, паэмы і вершы, літаратурныя кінасцэнары і некалькі празаічных твораў, а таксама пераклады на туркменскую мову твораў Я. Купалы, А. С. Пушкіна, М. Ю. Лермантава, М. В. Гогаля, Л. М. Талстога, М. Горкага і інш.

У паэмах «Свет дзяўчат» (, 1927), «Заняволеная» (1928), «Да новага жыцця» (1930) аўтар выявіў горкую долю туркменскай жанчыны ў мінулым, выступаючы таксама за сцвярджэнне нормаў сацыялістычнай маралі. Паэма «Амудар’я» (, 1930) прысвечана сацыялістычнаму будаўніцтву.

У гістарычным рамане «Вырашальны крок» (; кн. 1—2, 1940—1947; кн. 3, 1955) яскрава намаляваны ўдзел шараговага дайханства ў сацыялістычнай рэвалюцыі, яго сяброўства з рускім народам.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны былі напісаны п’еса «Герой Савецкага Саюза Курбан Дурды» (1942), паэма «Айлар» (, 1943), трагедыя «Махтумкулі» (, 1943) пра вялікага туркменскага паэта і патрыёта, п’еса «Браты» (, 1943), лібрэта першай туркменскай оперы на сучасную тэму «Абадан» (), апавяданні «Хто перамог», «Імкненне» і інш.

У пасляваенныя гады ў творах аўтара пераважаюць тэмы сацыялістычнага будаўніцтва — аповесць з жыцця калгаснага аула «Айсалтан з краіны белага золата» (, 1949), раман «Небіт-Даг» (, 1957) пра нафтавікоў. Раман «Цудам народжаны» (, 1965) апавядае пра туркменскага рэвалюцыянера К. Атабаева.

Узнагароды і прэміі Заслужаны дзеяч мастацтваў Туркменскай ССР (1943) Сталінская прэмія другой ступені (1948) — за раман «Вырашальны крок» (1947) Сталінская прэмія трэцяй ступені (1951) — за аповесць «Айсалтан з краіны белага золата» (1949) Герой Сацыялістычнай Працы (14.3.1969) тры ордэны Леніна (28.1.1950; 28.10.1955; 14.3.1969) ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (18.3.1974) 3 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (13.12.1944; 14.2.1957; 28.3.1964) медалі Дзяржаўная прэмія Туркменскай ССР імя Махтумкулі (1970).

Памяць Пасля смерці Кербабаева, у 1970-я гады ў Ашгабаце адкрыўся першы ў Туркменіі літаратурны дом-музей, прысвечаны памяці КербабаеваСорокина А. В. Строки в газете. Москва ; Санкт-Петербург : Нестор-История, 2015. С. 166. . Быў зачынены ў часы Прэзідэнта Туркменістана С. Ніязава. У 2000-я гады будынак быў дэмантаваны, але ўчастак з садам Кербабаева застаўся.

Крыніцы

Спасылкі У Туркменістане выйдзе Купалаўскі зборнік

Катэгорыя:Туркменскамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты СССР