Гасцініца «Ленінградская» (афіцыйная назва — Hilton Moscow Leningradskaya) — вышынны дом, пабудаваны ў Маскве на Камсамольскай плошчы ў 1949—1954 гадах. Гасцініца была адкрыта для наведвальнікаў 1 лістапада 1953 года. Самая нізкая з сямі сталінскіх гмахаў — яе шпіль дасягае адзнакі 139 м. Праект будынка распрацавалі архітэктары Леанід Палякоў і Аляксандр Барэцкі. Першапачаткова ў гатэлі існавала 349 нумароў: ад аднакроўных плошчай 12 м² да трохпакаёвых люксаў. З 2008 года гатэль дзейнічае пад назвай Hilton Moscow Leningradskaya.

Катэгорыя:Гасцініцы Масквы