Мікалай Мікалаевіч Бортнік (нар. , Рэчыца, Столінскі раён) — беларускі спецыяліст у галіне аграноміі, дзяржаўны службовец.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1983 годзе ў пасёлку Рэчыца Столінскага раёна. У 2006 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт па спецыяльнасцях «аграномія» і «кіраванне арганізацыямі і падраздзяленнямі АПК».
Працоўную дзейнасць пачаў у ААТ «Баравіца» вядучым аграномам па насенняводства. У 2006—2017 гадах працаваў аграномам-садаводам у ААТ «Аграмоталь». З 2017 года з’яўляецца дырэктарам ААТ «Тышкавічы-Агра».
14 жніўня 2025 года прызначаны старшынёй Іванаўскага райвыканкама.
Жыве ў аграгарадку Моталь Іванаўскага раёна.
Узнагароды Узнагароджаны граматай Іванаўскага райвыканкама.
Асабістае жыццё Беспартыйны. Жанаты, мае двух дзяцей.
Крыніцы
Катэгорыя:Аграномы Беларусі