Аліса Рыжычэнка — беларуская эканамістка і грамадска-палітычная дзяячка. Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі па пытаннях эканомікі і фінансаў (з 2025).

Біяграфія Нарадзілася ў Полацку. Пасля смерці бацькі сям’я сутыкнулася з цяжкім фінансавым становішчам, з падлеткавага ўзросту сумяшчала вучобу з працай. Вучылася ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэцэ, дзе атрымала ступень магістра эканомікі. Працавала ў банкаўскай сферы і ў агенцтве нерухомасці. У 2018 годзе з’ехала з Беларусі ў Аўстрыю, дзе атрымлівала адукацыю ў Венскім універсітэце.

З 2020 года ўдзельнічала ў беларускіх дэмакратычных ініцыятывах і валанцёрскіх праектах, звязаных з падтрымкай палітвязняў і прасоўваннем правоў чалавека. Супрацоўнічала з арганізацыямі «Краіна для жыцця», Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой, «Дыхай вольна», незалежнымі медыя і даследчымі цэнтрамі. Выступала спікерам на канферэнцыі «Новая Беларусь» і экспертных круглых сталах, прысвечаных пытанням эканомікі і сацыяльнай палітыкі.

10 жніўня 2025 года на канферэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве Святлана Ціханоўская аб’явіла аб прызначэнні Алісы Рыжычэнка прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінета па эканоміцы і фінансах. Прызначэнне было ўхвалена Каардынацыйнай радай.

Асабістае жыццё Бацька — беларус, працаваў у аддзяленні «Раснафты» ў Наваполацку. Маці — руская, якая нарадзілася ў Германіі і працавала інжынерам-тэхнолагам у Полацку, ветэран працы. Мае сына. Пасля пераезду ў Аўстрыю развялася з мужам.

Крыніцы

Катэгорыя:Асобы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Катэгорыя:Эмігранты з Беларусі Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Беларусі Катэгорыя:Члены фракцыі Еўрапейскі выбар