«It Won’t Be Long» () — песня, якая адкрывае другі студыйны альбом гурта «The Beatles» With The Beatles. Песня стала першай арыгінальнай кампазіцыяй, запісанай для гэтага альбома. Яе аўтарства ўказана як Ленан/Мак-Картні, аднак асноўным яе аўтарам быў Джон Ленан (Мак-Картні толькі крыху дапамог з тэкстам і аранжыроўкай).
Кампазіцыя Прыпеў песні заснаваны на гульні слоў be long и belong. Для песні характэрны раннія асаблівасці творчасці «The Beatles», такія як падпеўкі «yeah-yeah», «перазовы» паміж сола-вакалістам і бэк-вакалістамі, а таксама гама-падобныя гітарныя рыфы. Яшчэ адна асаблівасць — заканчэнне (падобнае на такое ў песні «She Loves You», запісанай незадоўга да гэтага), пры якім музыка даволі нечакана перапыняецца, даючы Ленану магчымасць прадэманстраваць кароткую сольную вакальную імправізацыю перш чым песня скончыцца на вялікім мажорным сэптакордзе.
Джон Ленан у сваім апошнім інтэрв'ю часопісу «Playboy» сказаў, што менавіта гэтая песня адкрыла для «The Beatles» шырэйшую аўдыторыю, чым тыя натоўпы моладзі, якія з жарсцю следавалі за гуртом яшчэ з часоў клубнага жыцця ў Ліверпулі. «Сярэдні клас пачаў нас слухаць толькі пасля таго, як нейкі хлопец у лонданскай „The Times“ сказаў, што мы ўключылі „эалійскія кадэнцыі“ ў песню It Won’t Be Long… Я і сёння не ўяўляю, што такое гэтыя эалійскія кадэнцыі» Playboy Interview with John Lennon and Yoko Ono — published in January 1981 issue; interviewed by David Sheff, September 1980. У іншым інтэрв'ю Ленан заявіў, што «хлопец у лонданскай „The Times“ напісаў пра „эалійскія кадэнцыі ў акордах“ — і з гэтага пачалася ўся гэтая інтэлектуальная лухта вакол „The Beatles“» The Beatles Bible — It Won’t Be Long . Насамрэч крытык Ўільям Мэн сказаў гэта пра іншую песню з таго ж альбома — «Not a Second Time» [oldies.about.com/od/thebeatlessongs/a/notasecondtime.htm Not A Second Time — the history of this classic Beatles song] (ссылка проверена 13 августа 2011).
Запіс і выпуск песні Гурт запісаў песню 30 ліпеня 1963 года на працягу дзвюх сесій. Першая сесія адбылася раніцай, калі было зроблена 10 спроб. Другая сесія адбылася ў абед, калі гурт запісаў 7 спроб, якія былі памылкова пранумераваны як 17-23. Выніковая зводка была зроблена 21 жніўня са спроб 17 і 21.
Песня была апублікавана на другім студыйным альбоме гурта ў Вялікабрытаніі 20 лістапада 1963 года. У ЗША песня была ўпершыню апублікавана на альбоме Meet the Beatles!, які выйшаў 20 студзеня 1964 года.
Ужывую «The Beatles» ніколі не выконвалі гэтую песню, аднак для тэлевізійнага шоў «Ready Steady Go!» яны выканалі яе пад фанаграму ў сакавіку 1964 года.
У запісе ўдзельнічалі: Джон Ленан — двойчы запісаны і зведзены вакал, рытм-гітара Пол Мак-Картні — падгалоскі, бас-гітара Джордж Харысан — падгалоскі, сола-гітара Рынга Стар — ударныя
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:The Beatles