Алена Пятроўна Фурс (нар. , Полацк) — беларускі дзяржаўны службовец і дэпутатка.

Біяграфія Нарадзілася 16 жніўня 1977 года ў горадзе Полацк Віцебскай вобласці.

Скончыла Беларускі камерцыйны ўніверсітэт кіравання, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт.

Працавала начальнікам аддзела, галоўным спецыялістам, другім сакратаром, першым сакратаром Полацкага гарадскога камітэта Беларускага патрыятычнага саюза моладзі; інспектарам другой катэгорыі, спецыялістам другой катэгорыі, намеснікам дырэктара, дырэктарам прадстаўніцтва «Белдзяржстраха» па горадзе Полацку.

Дэлегатка VII Усебеларускага народнага сходу.

Дырэктарка прадстаўніцтва Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах» па горадзе Наваполацку.

Выбрана ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Віцебскай вобласці (вылучана ад горада Наваполацк і Расонскага раёна).

Узнагароды Мае падзякі старшыні Наваполацкага гарвыканкама. Узнагароджана ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама і Наваполацкага гарвыканкама. Па выніках 2016 года занесена на гарадскую Дошку гонару горада Наваполацка.

Крыніцы

Спасылкі Профіль Алены Фурс на сайце Савета Рэспублікі

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання