Глеб Аляксандравіч Лапіцкі (нар. , Віцебск) — беларускі артыст, культурны дзеяч і дэпутат.

Біяграфія Нарадзіўся 29 лютага 1988 года ў горадзе Віцебску.

Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў артыстам-вакалістам Віцебскай абласной філармоніі; асістэнтам кафедры ўнутраных незаразных хвароб; кіраўніком харавога калектыву дома культуры; мастацкім кіраўніком дома культуры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны; намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення па грамадскай працы, начальнікам упраўлення па распрацоўцы і рэалізацыі спецыяльных праектаў галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай працы, начальнікам галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай працы апарата Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Генеральны дырэктар цэнтра культуры “Віцебск”, дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Дэпутат Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання.

Дэлегат IV і VI Усебеларускіх народных сходаў.

Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Віцебскай вобласці (вылучаны ад Віцебскага, Гарадоцкага, Лёзненскага і Шумілінскага раёнаў). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.

Узнагароды Мае падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Удастоены ганаровых званняў «Чалавек года Віцебшчыны», «Віцябчанін года».

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства культуры, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства прамысловасці, Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Віцебскага аблвыканкама, упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Віцебскай вобласці, Віцебскага гарвыканкама, Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў; падзякамі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі; юбілейнымі медалямі «75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі»; знакам МУС «За садзейнічанне», нагруднымі знакамі Дэпартамента аховы МУС, БРСМ.

Крыніцы

Спасылкі Профіль Глеба Лапіцкага на сайце Савета Рэспублікі

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 6-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 4-га склікання