Уладзіслаў Вікенцьевіч Татарыновіч () — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь (з 2026).

Біяграфія Нарадзіўся 8 чэрвеня 1971 года ў вёсцы Селішча Мінскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў у Міністэрстве фінансаў Рэспублікі Беларусь на розных пасадах. У 2001 годзе прызначаны намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнікам упраўлення падатковай палітыкі галоўнага ўпраўлення падатковай палітыкі і даходаў бюджэту, у 2009 годзе — намеснікам Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу.

У 2024 годзе прызначаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання. Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах. Быў абраны намеснікам Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

22 студзеня 2026 года прызначаны Міністрам фінансаў Рэспублікі БеларусьНовым міністрам фінансаў Беларусі назначаны Уладзіслаў Татарыновіч.

Узнагароды Ордэн Пашаны (2021)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2021 года № 334 «Аб узнагароджанні», падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, медаль «За працоўныя заслугі», нагрудны знак Міністэрства фінансаў «Выдатнік фінансавай сістэмы», ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.

Крыніцы

Спасылкі Профіль Уладзіслава Татарыновіча на сайце Савета Рэспублікі

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання Катэгорыя:Намеснікі міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь