«Long Tall Sally» () — песня амерыканскага спевака Літла Рычарда 1956 года, якая стала яго другім хітом. Папулярныя версіі песні таксама запісалі Элвіс Прэслі (1956) і The Beatles (1964), а таксама мноства іншых выканаўцаў.

Версія The Beatles The Beatles выконвалі «Long Tall Sally» яшчэ на сваіх ранніх канцэртах у гамбургскіх клубах. Захаваўся запіс выступу канца снежня 1962 года ў клубе «Стар», на якім прадстаўлена «Long Tall Sally». Выкананне песні на радыёперадачы «Pop Go The Beatles» 16 ліпеня 1963 года пазней увайшло ў зборнік «Live at the BBC» (1994). Упершыню ж «Long Tall Sally» была фармальна запісана The Beatles 1 сакавіка 1964 года і ўключана ў якасці загалоўнай песні на міні-альбом «Long Tall Sally», які выйшаў у чэрвені 1964 года.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:The Beatles Катэгорыя:Рок-н-рол