Фелікс Яневіч (польск. Feliks Janiewicz, англ. Felix Yaniewicz, 1762, Вільня — 21 мая 1848, Эдынбург) — скрыпач, кампазітар, дырыжор, педагог, арганізатар музычнага жыццяФралоў А. В. Яневіч Фелікс // Беларуская энцыклапедыя. — Мінск, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 270..

Яневіч дасягнуў высокага ўзроўню ігры на скрыпцы ў ранняй маладосці. Мяркуецца, што з 1777 года працаваў у капэле караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1784 годзе ён атрымаў каралеўскую стыпендыю, якая дазволіла яму падарожнічаць па Заходняй Еўропе. Падчас знаходжання ў Вене ён, верагодна, браў урокі кампазіцыі ў Ёзефа Гайдна, а таксама кантактаваў з Вольфгангам Амадэем Моцартам, паводле біёграфа Ота Яна Моцарт прысвяціць Яневічу ў 1785 годзе свой твор Andante A-dur (прысутнічае ў поўным каталогу прац Моцарт, але не захаваўся да сучаснасці).

У Вене Яневіч пазнаёміўся з кузінай Панятоўскага княгіняй Ізабэлай Любамірскай, разам з ёю накіраваўся ў Італію, дзе выступаў у Фларэнцыі, Мілане і Рыме. У Італіі дэбютаваў як скрыпач-саліст і напісаў першыя творы. Далейшае падарожжа прывяло напрыканцы 1787 года ў Парыж, дзе даваў канцэрты як саліст, і да 1790 года быў членам аркестра герцага Арлеанскага ў Парыжы. З-за выбуху рэвалюцыі вымушаны быў пакінуць Францыю.

У 1792 годзе прыбыў у Вялікабрытанію. Упершыню выступіў перад публікай у Лондане 9 лютага, выступаў таксама як саліст у аркестры пад кіраўніцтвам Гайдна. З самага пачатку свайго знаходжання ў Англіі Яневіч шмат падарожнічаў як канцэртны скрыпач і кіраўнік аркестра (у тым ліку, у Ірландыі).

У верасні 1799 браў удзел у выкананні "Месіі" Гайдна на музычным фестывалі ў Ліверпулі. 12 кастрычніка 1799 года ён ажаніўся з Элізай Брыз (памерла 27 мая 1862 года) і пасяліўся ў Ліверпулі, дзе працягваў актыўную музычную кар’еру, шмат сезонаў працаваў кіраўніком аркестра на фестывалях і арганізоўваў серыю ўласных інструментальных канцэртаў. У 1801 адкрыў краму нот і музычных інструментаў, якая мела два філіялы - у Ліверпулі і Лондане. У 1813 годзе ён быў адным з трыццаці сузаснавальнікаў Філарманічнага таварыства ў Лондане, з якім працаваў да 1815 года ў якасці аднаго з кіраўнікоў аркестра. У 1814 ажыццявіў першае выкананне ў Брытаніі араторыі Бетховена "Хрыстос на Аліўнай гары" у Каралеўскім тэатры.

У 1815 годзе ён пераехаў у Эдынбург, дзе развіў сваю канцэртную кар’еру, у тым ліку ўдзельнічаў у фестывалях (1815, 1819 і 1824), дырыжыраваў аркестрамі па абанеменце і арганізоўваў уласныя канцэртныя серыі (з 1816 года). У гэты час ён таксама выступаў у іншых гарадах Шатландыі (у тым ліку ў Глазга, Абердзіне, Дандзі) і Ірландыі. У 1829 годзе Яневіч сышоў з канцэртнай дзейнасці. Быў пахаваны на могілках Уорыстан у Эдынбургу. У Яневіча было дзве дачкі — старэйшая, Феліцыя, была піяністкай і спявачкай, малодшая, Паўліна, арфісткай; сын Яневіча, Фелікс, быў вядомым стаматолагам-хірургам.

У сям'і Яневіча захоўваўся яго партрэт 1799 года, футляр для дзвюх скрыпак (зараз у калекцыі St Cecilia's Hall, Эдынбург), а таксама посуд і асабістая пячатка з асабістым дэвізам "Pro Lithuania".

Прадстаўнік еўрапейскага музычнага класіцызму. Выкананню ўласцівы эмацыянальнасць, спеўнасць, чысціня інтанацыі, дасканалая тэхніка.

На Беларусі творы Яневіча прапагандуюць «Беларуская капэла», ансамбль «Класік-авангард».

Ушанаванне памяці На доме, дзе жыў Яневіч з 1825 па 1848 год у Эдынбургу па адрасе 84 Great King Street усталявана мемарыяльна шыльда.

З 25 чэрвеня па 22 кастрычніка ў The Georgian House, Эдынбург, адбывалася мемарыяльная выстава, прысвечаная Яневічу.

Працы

Пяць канцэртаў для скрыпкі: Канцэрт № 1 фа мажор (каля 1788 г.) Канцэрт № 2 мі мажор (каля 1788) Канцэрт № 3 ля мажор (каля 1791 г.) Канцэрт № 4 ля мажор (каля 1797 г.) Канцэрт № 5 мі мінор (каля 1803) Канцэрт для фартэпіяна (каля 1800 г.) Шэсць трыа для дзвюх скрыпак і віяланчэлі Шэсць дывертыменты для дзвюх скрыпак

і камерныя творы, фартэпіянныя п’есы і песні.

Катэгорыя:Памерлі ў 1848 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1762 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вільні