Мікіцкі бульвар (у 1950—1992 гадах — Сувораўскі бульвар) — бульвар у Цэнтральнай адміністрацыйнай акрузе горада Масквы, уваходзіць у Бульварнае кальцо. Праходзіць ад плошчы Арбацкія Вароты да плошчы Мікіцкія Вароты. Нумарацыя дамоў вядзецца ад Арбацкіх Варот.
Паходжанне назвы У XVI стагоддзі баярын Мікіта Раманавіч Захар’ін-Юр’еў, дзед цара Міхаіла Фёдаравіча, на месцы царквы Мікіты каля Ямскага двара заснаваў жаночы Мікіцкі манастыр.
Манастыр быў скасаваны ў сярэдзіне 1920-х гадоў, яго пабудовы былі разабраны да 1933 года; захаваўся толькі корпус келій XVII—XVIII стагоддзя (Вялікі Кіслоўскі завулак, 10). На месцы манастыра ў 1935 годзе быў пабудаваны будынак электрападстанцыі метрапалітэна (Вялікая Мікіцкая вуліца, 7).
Па назве Нікіцкага манастыра была названа брама Белага горада. У канцы XVIII стагоддзя сцены і вароты Белага горада былі скасаваны, пазней на месцы сцен былі разбіты бульвары. Мікіцкія вароты Белага горада і далі назву Мікіцкаму бульвару.
Гісторыя Бульвар разбіты ў пачатку 1820-х гадоў ад Арбацкай плошчы да Нікіцкіх варот на месцы знесенай сцяны Белага горада.
У 1950 годзе быў перайменаваны ў Сувораўскі ў гонар рускага палкаводца А. В. Суворава, які жыў паблізу, на Вялікай Мікіцкай вуліцы. У 1992 годзе бульвару вярнулі гістарычную назву. Катэгорыя:Бульвары Масквы Катэгорыя:Вуліцы Масквы