Таццяна Генадзеўна Палушкіна (нар. , Полацк) — беларуская педагог і дэпутатка.

Біяграфія Нарадзілася 14 лютага 1957 года ў горадзе Полацку Віцебскай вобласці.

Скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава.

Працоўную дзейнасць пачала настаўніцай сярэдняй школы № 7 г. Полацка; працавала выкладчыцай, намесніцай дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Полацкага педагагічнага вучылішча імя Ф. Скарыны; дырэктаркай гэтага вучылішча (каледжа).

Дырэктарка Полацкага каледжа Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.

Была членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання.

Узнагароды Удастоена ганаровых званняў «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», «Чалавек года Віцебшчыны». Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Беларусі, нагруднымі знакамі «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» і «За заслугі перад Полацкам».

Крыніцы

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання