Алег Пятровіч Портнік (нар. , Мінск) — беларускі гаспадарчы дзеяч і дэпутат.

Біяграфія Нарадзіўся 20 мая 1959 года ў горадзе Мінску.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.

Працоўную дзейнасць пачаў кіраўніком племянной свінагадоўчай фермы дзяржплемпрадпрыемства «Індустрыя» Пухавіцкага раёна. Працаваў дырэктарам саўгаса «Добраахвотнік» Клічаўскага раёна. Дырэктар камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Саўгас „Добраахвотнік“» Клічаўскага раёна.

Дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га і 28-га склікання.

Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання.

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ордэнам Пашаны, юбілейным медалём «100 гадоў органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі».

Крыніцы

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Катэгорыя:гаспадарчыя дзеячы Беларусі