Ехезкель Атлас (, таксама Атлас Хенік Адамавіч; 1913 — 1942) — урач, адзін з камандзіраў партызанскага руху ў Польшчы і Беларусі падчас Другой сусветнай вайны.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1913 годзе (паводле іншых звестак ў 1910 годзе) у горадзе Рава-Мазавецкая (Польшча). Медыцынскую адукацыю атрымаў у Балонскім універсітэце ў 1939 годзе. Пасля захопу Польшчы нямецкімі войскамі, бег з сям’ёй у СССР. Бацькі і семнаццацігадовая сястра Селіна былі забітыя ў 1941 годзе ў в. Казлоўшчына (цяпер Дзятлаўскі раён Гродзенскай вобласці). Сам Атлас уцёк з гета ў Ліпічанскую пушчу, дзе пазней стварыў партызанскі атрад.
У 1942 годзе Атлас арганізаваў партызанскі атрад, які складаўся з маладых яўрэяў. Атраду ўдалося вызваліць частку яўрэяў з гета ў Дзярэчыне, пасля гета было спалена немцамі. Гэты атрад, які ўключаў крыху больш за 120 яўрэяў, злучыўся з савецкімі партызанамі. Атлас і яго байцы вызначыліся пры налёце на паліцэйскі ўчастак. Маючы пры сабе вельмі мала зброі, партызаны забілі больш за 60 паліцыянтаў, а затым вярнуліся ў лес з вельмі неабходнай зброяй і боепрыпасамі. Пасля гэтага паспяховага налёту, у якім Атлас паказаў значнасць свайго атрада, камандаванне партызан стала давяраць яму важныя вайсковыя аперацыі.
Пазней узначаліў дыверсійную групу, якая здзейсніла шэраг нападаў на нямецкія гарнізоны. Яна, у прыватнасці, удзельнічала ў выбуху цягніка на чыгуначнай лініі Ліда, а таксама падарвала стратэгічна важны мост праз Нёман. 15 верасня 1942 года Атлас, кіруючы сваімі байцамі, захапіў нямецкі самалёт, які здзейсніў змушаную пасадку.
2 кастрычніка 1942 года Атлас быў забіты падчас нямецкай аблавы і ў снежні 1942 года таемна пахаваны ў лесе сярод балот.
Праз 66 гадоў, у ліпені 2008 года, партызанскага камандзіра перапахавалі на яўрэйскіх могілках у Дзятлаве.
Узнагароды Ордэр Айчыннай вайны II ступені (30.12.1948)
Спасылкі Dr. Yehezkel Atlas, Partisan Commander Bornstein, Samuel. Pelugat ha-doktor Atlas: Sipuro shel partizen yehudi (The battalion of Dr. Atlas: The story of a Jewish partisan). Tel Aviv: United Kibbutz Movement, 1948 Study Guide Gertrude Boyarski: From Frail Girl to Partisan Fighter Deretchin Иехезкель Атлас на сайте проекта «Еврейские герои» Партизаны Беларуси
Катэгорыя:Медыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Медыкі Польшчы Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны