Вітаўтава — невядома імем першая жонка князя Вітаўта.
На думку Алега Ліцкевіча, яе тычыцца пазнейшая прыпіска: «» на полі аркуша 27 адв. каля «» у віленскім спісе (1-й паловы XVI ст.) так званага Іўдзейскага хранографа (2-й паловы XIII ст.), які раней захоўваўся ў бібліятэцы Супрасльскага манастыра.
На думку Ліцкевіча, гэта не магла быць княгіня Ганна, жонка Вітаўта з мяжы 1360-1370-х гадоў, якая памерла апантанай каталічкай у 1418 годзе. Пагатоў гэта не магла быць наступная жонка Вітаўта, пляменніца княгіні Ганны — Ульяна Гальшанская. На думку даследчыка, яго гіпотэза, хоць грунтуецца на позняй крыніцы, пакуль адзіная несупярэчліва ўзгадняе звесткі надзейных крыніц пра ўсіх «шваргаў» (сваякоў праз жонку) Вітаўта — друцкага князя Льва, князя Івана Альгімонтавіча і баярына Судзімонта. Ліцкевіч не згадаў яшчэ аднаго «швагра» — смаленскага князя Васіля, якога таксама ахоплівае яго гіпотэза.
У астатнім Ліцкевіч пагаджаецца з аргументацыяй Ігнаса Янінаса, што першая жонка Вітаўта была сястрой баярына Судзімонта. Відавочна, паходзіла яна з язычніцкага балцкага роду, памерла маладой неўзабаве па шлюбе і спалена ў Айраголе.
Крыніцы
Літаратура