Уладзіслаў Мальскі (; ) — польскі вайсковец, палітык, грамадскі дзеяч.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1894 годзе ў Малапольшчы. Скончыў Львоўскі ўніверсітэт. У 1914 годзе ўступіў у 1-ю брыгаду польскіх легіёнаў Ю. Пілсудскага, дзе даслужыўся да сяржанта, у 1917-18 гады камандаваў звязам аўстрыйскага войска на Італьянскім фронце. У 1918 годзе ўступіў у Польскую вайсковую арганізацыю. З 1920 г. працаваў у Звязе абаронцаў айчыны, рыхтаваў паўстанне ў Шлёнску, тады ж узначаліў агульнапольскі . У 1923 г. у чыне капітана пакінуў вайсковую службу і перастаў кіраваць Звязам стральцоў. Як асаднік разам з сям’ёй пасяліўся ў Ёдкішках Лідскага павета. Нейкі час гаспадарыў. Браў удзел ў працы Звязу асаднікаў і ў кааператыўным руху. З 1928 г. актывіст Беспартыйнага блоку супрацоўніцтва з урадам — гэта практычна была кіроўная ў Польшчы палітычная групоўка. У 1930 г. быў абраны паслом у сойм, а ў 1935 г. — у Сенат РП. Пасля верасня 1939 г. стаў на чале канспіратыўнай арганізацыі «Цывільная абарона» ў Лідзе. Меркавана памёр альбо загінуў у 1941 годзе.
Ацэнкі Пры канцы 1930-х гадоў у газеце «Слова» пра яго, як пра сімвал карупцыі, вельмі крытычна пісаў Юзаф Мацкевіч.
Крыніцы
Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 3 склікання