Вуліца Чалюскінцаў — вуліца ў Заводскім раёне Мінска. Названа ў імя ўдзельнікаў савецкай экспедыцыі на .

Іншыя аб’екты ў Мінску, названыя ў імя экспедыцыі чалюскінцаў: Парк Чалюскінцаў і станцыя метро «Парк Чалюскінцаў» — знаходзяцца ў раёне скрыжавання праспекта Незалежнасці і вуліцы Талбухіна.

Архітэктура вуліцы ўключае сядзібную забудову і дамы на 2—4 паверхі, узведзеныя ў 1948—1954 гадахВуліца Чалюскінцаў у архітэктурнай базе Рhotobuildings. Пачынаецца ад перасячэння з вуліцай Катоўскага ў раёне ПК МАЗ, ідзе паўкругам, двойчы перасякаючы Радыяльную вуліцу, і завяршаецца скрыжаваннем з Цэнтральнай вуліцайВуліца Чалюскінцаў у базе Геадзэн.

Адрасы Дом 26 — Дзіцячая музычная школа № 14; Дамы 11 і 13, пабудаваны ў 1949—1953 і 1951—1954 гадах адпаведна па праектах архітэктара Георгія Заборскага.

Водгукі На краязнаўча-архітэктурным форуме адзначаюць: «Вуліца Чалюскінцаў у Мінску захоўвае ў сабе архітэктурную спадчыну пасляваеннага часу. Невялікі шпацыр па вуліцы паказвае змешванне стыляў забудовы: побач з каменнымі дамамі стаяць драўляныя пабудовы. Адзін з мясцовых жыхароў, блогер Ігар Міколаг, адзначае: „Мне падабаецца такі непарадны, аўтэнтычны Мінск“. Дамы, пабудаваныя ў канцы саракавых гадоў, уяўляюць сабой прыклад тыпавой забудовы таго часу. Яны былі прызначаны для работнікаў Мінскай ЦЭЦ-3. Архітэктурныя дэталі, такія як балконы з характэрнымі агароджамі, сведчаць аб стылі таго перыяду. Спалучэнне каменных і драўляных дамоў стварае непаўторнае аблічча вуліцы».Архитектурное наследие улицы Челюскинцев в Минске

Крыніцы

Спасылкі

Вуліца Чалюскінцаў у базе geodzen.com Вуліца Чалюскінцаў на ATO.BY Вуліца Чалюскінцаў у архітэктурнай базе Рhotobuildings Фотаздымак вуліцы Чалюскінцаў 1960-х гадоў Фатаграфіі вуліцы Чалюскінцаў на сайце адміністрацыі Заводскага раёна

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)