Культура скасавання або культура адмены (, ) — культурная з’ява, пры якой людзі крытыкуюць асобу, каторая, як мяркуецца, дзейнічала або выказвалася непрымальна, і заклікаюць (звычайна ў сацыяльных медыя) да астракізму, байкоту гэтай асобы, або адхілення яе ад працы. Гэтыя дзеянні могуць распаўсюджвацца на сацыяльныя або прафесійныя колы, як у сацыяльных сетках так і асабіста, пры гэтым бальшыня вядомых інцыдэнтаў звязана са знакамітымі людзьмі і зоркамі. Кажуць, што гэтыя асобы былі «скасаваны» або «адменены». Кар’ера многіх публічных асоб пацярпела ад «скасавання», але многія працягнулі яе нягледзячы на ранейшае «скасаванне».

Паняцце «культура скасавання» ўвайшло ў абарот у 2018 годзе і мела пераважна адмоўныя ацэнкі. Крытыкі сцвярджаюць, што культура скасавання стрымлівае грамадскую дыскусію, яна непрадуктыўная і не прыносіць сапраўдных сацыяльных змен, пры гэтым выклікае нецярпімасць і выступае формай кібербулінгу (інтэрнэт-цкавання). Іншыя сцвярджаюць, што паняцце выкарыстоўваецца для нападак у адказ на намаганні адстойвання правоў уразлівымі людзьмі, а сама з’ява насамрэч ёсць свабодай слова. Таксама існуе меркаванне, што культура адмены не ёсць сапраўднай з’явай, а байкот асоб існаваў задоўга да ўзнікнення тэрміна.

Крыніцы

Катэгорыя:Спрэчкі Катэгорыя:Інтэрнэт-культура