Дамінік Лаванан (; нар. ) — французская актрыса тэатра і кіно, лаўрэат прэміі "Сезар". Вядомая сваімі камедыйнымі здольнасцямі, асабліва ва ўвасабленні персанажаў, якія адносяцца да пэўнага стэрэатыпу французскага вышэйшага сярэдняга класа - кансерватыўнага ў поглядах і ў адзенні.
Біяграфія Дамінік Лаванан нарадзілася 24 траўня 1944 г. у Марле, дэпартамент Фіністэр.
Яе бацька, электрык, патануў у моры, калі ёй было два гады. Разам са сваім братам яе выхоўвала ў крайняй галечы маці, якая заўдавела ва ўзросце 23 гадоў. Праз адзінаццаць гадоў маці зноў выйшла замуж за кардыёлага з Морле, ад якога ў яе нарадзілася дачка.
З 14 гадоў і да 21 года Дамінік праводзіла ўсе канікулы ў Англіі ў манастыры Дачок Крыжа (фр. Filles de la Croix), заснаваным яе стрыечнай бабуляй, дзе пазнаёмілася з англійскай мовай.
У сярэдзіне 1960-х гадоў яна з'ехала з Брэтані ў Парыж, дзе паступіла на моўны факультэт Сарбоны, але вярнулася ў родны рэгіён пасля падзей траўня-чэрвеня 1968 года. У гэты перыяд яна адкрыла для сябе тэатр і пачала браць урокі драмы ў актрысы Тані Балашовай і Андрэаса Вуцынаса.