«Сід і Нэнсі» () — брытанскі біяграфічны фільм 1986 года рэжысёра Алекса Кокса. Галоўныя ролі сыгралі Гэры Олдмен і Хлоя Уэб. Фільм распавядае пра жыццё Сіда Вішэса, бас-гітарыста панк-рок гурта «Sex Pistols», і яго разбуральныя адносіны з сяброўкай Нэнсі Спанджэн. У другарадных ролях зняліся Дэвід Хейман, Ксандэр Берклі і Кортні Лаў.
Прэм'ера фільма адбылася на Канскім кінафестывалі ў маі 1986 года, а ў пракат у ЗША ён выйшаў 7 лістапада таго ж года. Хаця фільм не акупіўся ў пракаце, ён быў станоўча ўспрыняты большасцю крытыкаў і заваяваў шэраг узнагарод.
Катэгорыя:Фільмы 1986 года