Франсуа-Анры Піно (; нар. года, , Францыя) — французскі бізнесмен і генеральны дырэктар PPR, сын Франсуа Піно. З’яўляўся старшынёй і галоўным выканаўчым дырэктарам кампаніі Kering з 2005 года і прэзідэнтам групы Artémis з 2003 года. Пад кіраўніцтвам Піно кампанія Kering спыніла займацца раздробным бізнэсам і стала кампаніяй па продажы прадметаў раскошы. У 1993 Піно стаў прэзідэнтам CFAO, а ў 1997 годзе — генеральным дырэктарам папулярнай рознічнай сеткі электронікі Fnac.

У красавіку 2019 года выдзеліў 100 млн еўра на рамонт пацярпелага ад пажару Сабору Парыжскай Маці Божай.

У 2009 годзе ажаніўся з кінаактрысай Сальмай Хаек.

Катэгорыя:Прадпрымальнікі Францыі