Аляксандр Міхайлавіч Базылевіч (; ) — падпалкоўнік арміі Украінскай Народнай Рэспублікі, арганізатар украінскага жыцця ў Берасці, кіраўнік брэсцкага Украінскага банка.

Біяграфія Скончыў Палтаўскае Аляксандраўскае рэальнае вучылішча, Палтаўскае вайсковае вучылішча. Яго апошняе званне ў Рускай імператарскай арміі — штабс-капітан. Пасля быў асабістым значковым ваеннага міністра УНР Аляксандра Жукоўскага, старшым значковым ваеннага міністра Украінскай дзяржавы Аляксандра Рагозы. З 13 студзеня 1919 — палкоўнік для асаблівых даручэнняў ваеннага міністэрства УНР. Разам з ваенным міністэрствам пераехаў з Кіева ў Вінніцу. З 1920 года часовы выканаўца абавязкаў начальніка Галоўнага ўпраўлення забеспячэння ваеннага міністэрства УНР. Польская паліцыя называла яго загадчыкам гаспадаркай атамана Сымона Пятлюры.

Пасля польска-савецкай вайны вайскоўцы ўкраінскай арміі былі інтэрнаваныя, Базылевіч апынуўся ў Тарнаўскім лагеры, дзе і Сымон Пятлюра. У сярэдзіне 1924 года, пасля ліквідацыі лагераў, пасяліўся ў Брэсце.

Стаў сябрам «Просвіты на Поліссі». Быў скарбнікам таварыства, а ў 1929 годзе быў абраны старшынёй (у 1931 абраны паўторна).

Палескі ваявода Ян Крагельскі пісаў, што ўнутры арганізацыі ёсць тры палітычныя плыні: «ундоўская», «сільробаўская» і «пятлюраўская», да апошняй адносіліся адвакат Віктар Салавей (1891—1966) — будучы архіепіскап УАПЦ Варлаам, Мікола Крыжаніўскі, а на чале яе стаяў Аляксандр Базылевіч.

У той час сярод сялян Палесся моцны ўплыў мела ўкраінская пракамуністычная партыя «Сільроб», якая ўплывала практычна на ўсе сельскія гурткі і чытальні. З паліцэйскіх пратаколаў: «„Ундоўская“ і „пятлюраўская“ плыні, якія раней канкуравалі, сышліся і стварылі агульны фронт супраць сялян. Дзеянне грунтавалася на канцэпцыі — страціць тых членаў чытальняў, якія рашуча падтрымлівалі мэты „СільробуЕднасці“. Галоўная рада вырашыла павялічыць членскія ўзносы да 3 злотых у месяц. Вынікам стала тое, што большасць членаў бібліятэк-чытальняў, якія набіраліся з найбяднейшых слаёў сялянства, альбо самі сышлі, альбо былі выключаныя за нявыплату ўнёскаў. З 132 бібліятэк-чытальняў „Просвіты“ каля паловы былі ліквідаваныя».

Галоўная рада «Прасвіты на Поліссі», якую ўзначальваў у той час Базылевіч, 1 чэрвеня 1932 года выканала 32 распараджэнні ўладаў і закрыла 30 бібліятэк-чытальняў, найбольш пракамуністычных і тых, што не праяўлялі статутнай актыўнасці.

Выкладаў кааперацыю на трохмесячных кааператыўных курсах, якія арганізавала ў Брэсце «Просвіта на Поліссі».

Стаў трэцім дырэктарам Украінбанка ў Брэсце (з 1926 года), пры ім банк стаў паспяховым. У 1928 годзе колькасць кліентаў вырасла да 1053, статутны капітал склаў 30 000 злотых, спецыяльны — 13 000, рэзервовы — 6 000. Было адчынена аддзяленне ў горадзе Каменец-Літоўск. У 1929 годзе колькасць кліентаў (з Брэсцкага, Кобрынскага і Бяльскага паветаў) складала 1300 чалавек. Гадавы абарот складаў 3 800 000 злотых, уласны капітал — 70 000 злотых, уклады насельніцтва — 80 000 злотых, банкаўскія пазыкі — 50 000 злотых.

Калі банк перайшоў у падпарадкаванне Рэвізійнага саюза ўкраінскіх кааператываў, Базылевіч быў абраны сябрам Рады РСУК і Цэнтральнага банка. На канферэнцыі ўкраінскіх банкаў у Львове 26 мая 1932 года яго абралі ў прэзідыум.

У 1932 годзе банк пачаў адчуваць цяжкасці праз сусветны эканамічны крызіс.

Базылевіч памёр ад сардэчнага прыступу 14 верасня 1932 года. Пахаваны на Трышынскіх могілках Брэста.

Сям’я Калі Аляксандр Базылевіч быў дырэктарам банка, там працавала Галіна Алесіюк, дачка заснавальніка школы імя Алексы Старажэнкі Гната Алесіюка (1861—1940) і сястра ўкраінскага дзеяча Тымаша Алесіюка (1895—1975). Базылевіч і Галіна ажаніліся. 20 кастрычніка 1931 года ў іх нарадзіўся сын Андрэй, які адразу памёр.

Крыніцы

Катэгорыя:Постаці Брэста Катэгорыя:Украінцы ў Беларусі