Дзяржы́наваРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с. () — былы хутар у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. У складзе Літвенскага сельсавета.

Геаграфія За 56 км на поўнач ад Стоўбцаў, за 80 км на захад ад Мінска. Бліжэйшыя паселішчы Пятрылавічы, Пятрова і іншыя. Побач цячэ рака Уса.

Гісторыя

Спачатку называлася Азямблова, ад прозвішча ўладальнікаў Азямблоўскіх.

У 1820-х адзіная спадкаемца роду Антаніна Азямблоўская выйшла замуж за беззямельнага шляхціца Юзафа Яна Дзяржынскага (дзеда Ф. Э. Дзяржынскага), і ад таго стала назва Дзяржынава.

Сядзібны дом з надворнымі пабудовамі ўзведзены ў 1870-я гады.

У 1904 годзе Азямблова (Оземблово), маёнтак Дзяржынскага ў Налібоцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі, 15 жыхароў, на рацэ Усе.

У гады Вялікай Айчыннай вайны сядзіба знішчана нямецкімі акупантамі. У 2004 годзе адноўлена як дом-музей Дзяржынава — мемарыял Фелікса Дзяржынскага, месца яго дзяцінства.

Назва Назва Дзяржынава на гэтым месцы не старая і пайшла ад прозвішча Дзяржынскіх, уладальнікаў маёнтка толькі ад 1820-х гадоў.

На тэрыторыі цяперашняй Беларусі было яшчэ адно Дзяржынава — цяпер на тэрыторыі Сольскага сельсавета Смаргонскага раёнаНазвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць. Мінск, 2004. С. 355. (было на поўдні ад Вішнеўскага возера). Былі горадзенскія прозвішчы Дзержыноўскі, Дэржын, дзявенішскае Дэржынкевічhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-X7HH-Q?i=287&cat=1046002

https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9M-R3N2-H?i=51&cat=1542830

https://www.limis.lt/valuables/e/805191/830202048?searchId=91136656&menuIndex=0&digitalObjectId=830202073 (№ 585, с. 76).

Насельніцтва 1904 год — 15 жыхароў

Славутасці

Мемарыяльны комплекс «Дзяржынава» (канец XIX ст., адноўлены ў 2004), за 4 км ад Пятрылавіч — . Бюст Фелікса Дзяржынскага (1977) — .

Крыніцы

Спасылкі