Антанас Шурна (; — ) — літоўскі акцёр тэатра і кіно, заслужаны артыст Літоўскай ССР (1975).
Біяграфія Нарадзіўся 27 сакавіка 1940 года ў Коўне. У 1958—1962 гадах вучыўся на тэатральным факультэце Віленскай дзяржаўнай кансерваторыі. У 1963—1964 гадах граў на сцэне Каўнаскага драматычнага тэатра. У 1964—1965 гадах быў акцёрам Шаўляйскага драматычнага тэатра. З 1965 года ўвайшоў у трупу новага Віленскага ТЮГа (цяпер Дзяржаўны маладзёжны тэатр Літвы).
Шмат здымаўся ў кіно. Дэбютаваў у 1963 годзе ў фільме «Хроніка аднаго дня», дзе сыграў Томаса Рымшу ў юнацтве. Памёр 19 траўня 2014 года ў Вільні.
Фільмаграфія (1971) «Руіны страляюць…» — Барыс Радзянка (1974) «Полымя» — Пагудалаў
Узнагароды і прэміі Дзяржаўная прэмія Літоўскай ССР за ўдзел у фільме «Геркус Мантас» (1973). Заслужаны артыст Літоўскай ССР (1975). Рыцарскі крыж Ордэна Вялікага князя Літоўскага Гедыміна (2000). Прэмія Урада Літвы па культуры і мастацтве (2012).
Катэгорыя:Акцёры Літвы