Права супраціву (лац.: ius resistendi) — права адмовіцца ад падпарадкавання ўладару.

У Сярэднявеччы і Новы час яно абгрунтоўвалася на антычнай гісторыі і літаратуры. Згодна з узорамі магла мець асабісты і групавы негвалтоўны і гвалтоўны характар. Разглядалася як прывілей шляхты, паступова развівалася і часта выкарыстоўвалася для аказання ціску на манарха. У лепшых выпадках, як парада — «уразумленне», «прывядзенне ў памяць» і адмова ад выканання загадаў манарха, які страціў межы розуму. У жорсткіх выпадках — узброенае пазбаўленне ўладара стальца ці адсоўвання канкуруючай групы ад манарха.

Выдаючы прывілеі і абавязваючыся ім падпарадкоўвацца, заканадаўца часта даваў права адмовіцца ад падпарадкавання, калі законы станавіліся празмерна жорсткімі ці не паважаліся ім самім. Брытанская Вялікая хартыя свабод сфармулявала яго ў артыкуле 61. На кантыненце самым старажытным прыкладам, верагодна, з’яўляецца венгерская Залатая була Андрэя II. Падобныя прынцыпы існавалі ў сучаснай Іспаніі і краінах Святой Германскай імперыі. У Польшчы гэтае права было гарантавана Мельніцкім прывілеем, затым Генрыкавымі артыкуламі ў апошнім артыкуле — 21.

У раннім ВКЛ права супраціву мела магчымасці рэалізацыі або ў форме парадаў манарху ад сваякоў і прыдворных або ў выніку палацавай змовы (напрыклад, скідванне са стальца Яўнута Альгердам і Кейстутам, забойства Жыгімонта Кейстутавіча, няўдалая змова Бельскага 1480 года ці «паўстанне» Глінскага)

Пазней у Рэчы Паспалітай права супраціву — адна з Залатых вольнасцяў Яно павінна было пачынацца ў форме слоўнага «ўразумлення» манарха ў палітычнай сферы: праз выказванне на соймах, пасяджэннях сената і ў палемічным друку. Больш актыўна — у зрыве соймаў, блакадзе і зацягванне рэалізацыі рашэнняў. Актыўнае права супраціву магло рэалізавацца ў форме канфедэрацыі, сфарміраванай супраць караля і яго дарадцаў, якая на стадыі рокашу прыводзіла да пераліку парушэнняў законаў і абяцанняў каралём, адмаўлення ад паслушэнства яму, дэтранізацыі і запрашэння на трон іншага манарха.

Умовы працэсу «ўпамінання караля і паправы Рэчы Паспалітай» былі ўдакладнены ў актах 1576, 1607 і 1609 гадоў. Любы пасол на сойм або шляхціц у павятовым сойміку мог падаць скаргу ці пратэст. Але толькі пасля рокашу 1606—1609 і пацыфікацыйнага сойму 1609 г. былі ўстаноўленыя правілы як "уразумленне і адмаўленне ад паслушэнства" караля павінна адбывацца. Каралю спачатку павінен быў зрабіць заўвагу прымас потым сенатар, і калі кароль ігнараваў папярэджанне Сенацкай Рады, Сейм урэшце выносіў заўвагу і мог пачынаць працэс адмаўлення ад паслушэнства.

Наглядчыкамі за каралеўскімі дзеяннямі былі сенатары-рэзідэнты (якія жылі пры двары і мелі высокі статус); іх пасяджэнні з каралем павінны былі запісвацца ў пратаколы, а з 1641 года тыя пратаколы павінны былі зачытвацца ў Сейме. Толькі калі зачытванне пратакола Савета паказвала, што кароль не пракансультаваўся з сенатарамі або дзейнічаў насуперак іх рашэнням, то тыя міністры, якія выконвалі загады караля, прыцягваліся да адказнасці, а кароль — толькі ў тым выпадку, калі ён дзейнічаў без пасрэдніцтва міністраў на шкоду краіне

На практыцы гэтае патрабаванне не выконвалася; рокашы ініцыяваліся без выканання гэтай працэдуры, а супраціў і змена манарха адбывалася праз іншыя механізмы. Вялізныя скандалы выкліканыя выкрытымі знешнепалітычнымі змовамі Вазаў — Інквізіцыйны Сейм 1592 г. (калі шляхта вымусіла маладога Жыгімонта Вазу адмовіцца ад шэрагу сваіх і пацвердзіць шэраг шляхецкіх правоў) і Трубецкі інцыдэнт (перадача Маскве Трубецка без згоды ВКЛ) не прывялі да звяржэння манарха з трона.

«Кардынальныя законы» 1767—1768 пацвердзілі права на супраціўленне ў артыкуле 21; Канстытуцыя 3 мая (з абгрунтаваннем, што кароль, які нічога не робіць самастойна, не можа ні за што адказваць перад народам) замяніла яго міністэрскай адказнасцю (як канстытуцыйнай, так і парламенцкай).

Зноскі

Літаратура

Jakub Skomial Jius resistendi w wiekach srednich zarys problematyki. Wroclaw 2015 Józef Szujski Artykuł o wypowiedzeniu posłuszeństwa. Przyczynek do dziejów konstytucji polskiej. w: Opowiadania i roztrząsania historyczne : pisane w latach 1875—1880 Warszawa — Kraków 1882, s. 370—398 Edward Opaliński, Postawa szlachty polskiej wobec osoby królewskiej jako instytucji w latach 1587—1648, Kwartalnik Historyczny R. 90 nr 4 (1983) s. 791—808 Izabela Lewandowska-Malec, Tradycje odpowiedzialności prawnej monarchy w Polsce, Państwo i Społeczeństwo : półrocznik Krakowskiej Wyższej Szkoły im. Andrzeja Frycza Modrzewskiego, Tom 10, Numer 4 (2010) s. 13 — 22.

Спасылкі (крыніцы) Ius resistendi ў сярэднія вякі

Катэгорыя:Права Рэчы Паспалітай