Уладзімір Дважа́чак (; , Мінск — , Познань) — польскі гісторык і генеалог.

Біяграфія Нарадзіўся 15 кастрычніка 1906 года ў Мінску. Яго бацька, Уладзімір Дважачак (3 чэрвеня 1868, Варшава — 12 лютага 1950, Познань), да рэвалюцыі быў рэдактарам польскамоўных выданняў «Nad Świsłoczą» і «Pogoń». Маці, Марыя Антаніна з Земянцкіх (1883—1932), была дачкой віленскага лекара.

У сувязі з бальшавіцкім наступам у 1920 годзе перапыніў навучанне ў гімназіі і разам з сям’ёй пакінуў Мінск, пераехаўшы спачатку ў Лодзь, а потым у Познань, дзе ў 1925 годзе здаў экзамен на атэстат сталасці ў Гімназіі імя Караля Марцінкоўскага.

Вышэйшую адукацыю атрымаў у Пазнанскім універсітэце, які скончыў з адзнакай. У 1932 годзе абараніў доктарскую дысертацыю пра жыццё і дзейнасць Ксаверыя Дзялынскага, падрыхтаваную пад кіраўніцтвам Адама Скалкоўскага, і атрымаў ступень доктара.

У 1927 годзе малады Уладзіміра Дважачак наведаў барона А. Рэйскага. Ён быў добра прыняты, ён правёў у Рэйскага два тыдніА. А. Бовкало. К 110-летию со дня смерти А. Бонецкого // Генеалогический вестник. Вып. 59. СПб. 2019. С. 71-77.. Барон завяшчаў Дважачку ўсе свае генеалагічныя матэрыялы, у тым ліку вялізныя генеалагічныя матэрыялы Адама Банецкага, падрыхтаваныя для няскончанага «Польскага гербоўніка». Яны былі сістэматызаваныя да літары Ż. Ад таго часу прысвяціў сябе генеалагічным даследаванням шляхты Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Польскае геральдычнае таварыства выступіла з ініцыятывай працягнуць выданне «Гербоўніка», даручыўшы гэтую працу Дважачку. Ён перавёз усе матэрыялы ў Познань і пачаў рыхтаваць іх да друку.

У пачатку Другой сусветнай вайны Дважачак прывёз у Варшаву падрыхтаваны да друку XVII том, які захоўваўся ў ягонай кватэры. У час нямецкай акупацыі вясной і летам 1943 года ён праводзіў даследаванні ў Варшаўскім Галоўным архіве старажытных актаў. Пасля пачатку Варшаўскага паўстання ў пачатку жніўня 1944 года Дважачак перавёз усе рукапісныя матэрыялы ў падвалы бібліятэкі маёнтка Красінскіх, дзе яны згарэлі ў кастрычніку 1944 года.

З 1945 года працаваў у Пазнанскім універсітэце, дзе выкладаў гісторыю. Працаваў спачатку бясплатна, але ўжо з 1946 года як малодшы асістэнт гістарычнага семінара, а праз некалькі месяцаў — як дацэнт. У 1947 годзе ён прайшоў габілітацыю, але па палітычных прычынах яна не была зацверджана цэнтральнымі ўладамі. З 1957 года займаў пасаду надзвычайнага прафесара.

У 1958—1973 гадах узначальваў цэнтр гісторыі польскай культуры (да 1969 года — кафедру) філалагічнага аддзялення. У 1968 годзе атрымаў званне прафесара звычайнага.

30 верасня 1975 года пвыйшаў на пенсію. Да свайго 70-годдзя атрымаў званне Заслужанага настаўніка ПНР.

Быў пахаваны на могілках Міластова ў ПознаніDworzaczek Włodzimierz — miejsce pochówku [dostęp 2019-02-05]. (поле 44, квартал 2, рад 12, магіла 19).

Навуковая дзейнасць Даследаваў сацыяльныя адносіны ў Рэчы Паспалітай, гісторыю магнатэрыі і структуры шляхецкага грамадства. Адзін з найаўтарытэтнейшых польскіх генеалогаў XX стагоддзя.

У 1959 годзе выдаў першы ў польскай літаратуры дапаможнік «Генеалогія», да якога дадаў 183 генеалагічныя табліцы польскіх манархічных родаў, суседніх дзяржаў і польскай шляхты.

Быў адным з рэдактараў выдання «Liber chamorum» Валяр’яна Неканды-Трэпкі (1963). Працоўваў над сучасным гербоўнікам «Гісторыка-генеалагічныя матэрыялы да гісторыі буйной уласнасці ў Велікапольшчы». Не паспеў яго завяршыць, але пакінуў больш за 200 тысяч крынічных запісаў, якія цяпер знаходзяцца ў Курніцкай бібліятэцы Польскай акадэміі навук і апублікаваны ў электронны варыянце форме як «Нататкі Дважачка»Teki Dworzaczka..

Узнагароды У 1955 годзе атрымаў Срэбны Крыж Заслуг за навуковую і выкладчыцкую працу..

Сям’я Быў у шлюбе з Ялантай Дважачковай, даследчыцай гісторыі Рэфармацыі і Контррэфармацыі, спецыялісткай па чэшскіх братах.

Памяць 15 кастрычніка 2007 года ў Дзяржаўным архіве ў Познані была адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар Уладзіміра Дважачка, а таксама арганізавана выстаўка, прысвечаная яго асобе. У 2014 годзе ягонае імя атрымаў суседні сквер.

Асноўныя працы Dobrowolne poddaństwo chłopów. — Warszawa, 1952. Genealogia. — Warszawa, 1959. Leliwici Tarnowscy: Z dziejów możnowładztwa małopolskiego, wiek XIV—XV. — Warszawa, 1971. Hetman Jan Tarnowski. — Warszawa, 1985.

Крыніцы

Літаратура Wysocka B. Włodzimierz Dworzaczek // Wybitni historycy wielkopolscy. — Poznań, 1989.

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Генеалогі Польшчы Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1906 годзе Катэгорыя:Памерлі ў 1988 годзе