Андрэй Сяргеевіч Фамінцын (; ) — расійскі вучоны ў галіне батанікі. Акадэмік Пецярбургскай АН (1884).

Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1857), дзе і працаваў з 1861 года. Заснавальнік (1890) і дырэктар лабараторыі анатоміі і фізіялогіі раслін, заснавальнік пецярбургскай школы фізіёлагаў раслін. Навуковыя працы па фотасінтэзе і абмене рэчываў у раслін. Аўтар першага расійскага падручніка па фізіялогіі раслін (1887).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Батанікі Расіі